Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Стд 2015

Лукашэнка: Беларусь не мае намеру ваяваць з Захадам, каб некаму дагадзіць

Лукашэнка: Беларусь не мае намеру ваяваць з Захадам, каб некаму дагадзіць

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не мае намеру ваяваць з Захадам, каб некаму дагадзіць. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час адкрытага дыялогу з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў існуючай няпростай палітычнай сітуацыі на міжнароднай арэне Беларусь ні на ёту не адышла ад свайго галоўнага прынцыпу ў знешняй палітыцы - шматвектарнасці. "Такую палітыку дыктуе наша геапалітычнае становішча, - нагадаў ён. - На Усходзе жыве наш старэйшы брат, нашы родныя людзі. Там усё пераплецена так, што немагчыма разарваць". Што датычыцца Украіны, то адной з асноўных прычын канфлікту і страты часткі тэрыторыі суседкай з'яўляецца перш за ўсё "бязглуздая нацыяналістычная палітыка". "Але мы гэта не адкідваем - у нас адна гісторыя, мы разам гінулі ў апошняй вайне, нас многае аб'ядноўвае", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца заходніх суседзяў, то Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з тымі ж Польшчай, Літвой некалі жылі ў адной дзяржаве. "Гісторыя гэта памятае. Куды дзенеш гэту гісторыю?" - сказаў Прэзідэнт. Ён канстатаваў, што сёння Захад з'яўляецца высокатэхналагічным. "З Еўрасаюзам, Амерыкай імкнуцца супрацоўнічаць усе. У тым ліку вельмі хоча гэтага супрацоўніцтва Расійская Федэрацыя, - адзначыў ён. - І, калі намеціўся гэты разлад, вы ўсе бачыце пазіцыю Расіі: яны ўсюды заўсёды заяўляюць, што мы павінны імкнуцца нармалізоўваць адносіны пры ўсіх момантах".

"Ці можна нас папракаць за тое, што мы таксама хочам спакойнага жыцця на Захадзе? - задаўся пытаннем беларускі лідар. - Мы не хочам з імі біцца, скоса глядзець. Можа, проста таму, што яны - нашы суседзі. Нельга іншую палітыку ў адносінах да іх праводзіць. Чаго нам упірацца? У нас адна мэта - каб быў мір і спакой на нашай зямлі. Калі ж мы пачнём бадацца або, не дай бог, ваяваць з нашымі суседзямі, міру ніколі не будзе, - падкрэсліў Прэзідэнт. - І прыклад гэтага - Украіна". Такім чынам, падвёў вынік кіраўнік дзяржавы, Беларусь правільна вызначыла сваю палітыку як шматвектарную.

Пры гэтым ён адзначыў: рэспубліку не трэба папракаць у тым, што робяць расійскія ўлады. "Мы ніколі не былі здраднікамі. Калі мы бралі на сябе абавязацельствы, мы свята іх выконвалі. У нас шмат агульных абавязацельстваў і абавязацельстваў перад Расіяй, падпісаных дагавораў, заключаных пагадненняў. Я ні на ёту не адышоў ад таго, што абяцаў, я не адышоў ад тых абавязацельстваў, якія ў нас існуюць з Расійскай Федэрацыяй. Але гэта не значыць, што мы, дагаджаючы некаму там (я перакананы, што гэта не кіраўніцтву Расіі трэба, але нават калі б і кіраўніцтву...), будзем ваяваць з Захадам. Каму гэта трэба? Нікому", - рэзюмаваў Прэзідэнт. Разам з тым кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Лукашэнка на Захадзе любімы ніколі не будзе".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі