Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Mar 2016

Лукашэнка: Беларусь не крытыкуе Еўропу за яе разуменне правоў чалавека, але мае сваю пазіцыю

Лукашэнка: Беларусь не крытыкуе Еўропу за яе разуменне правоў чалавека, але мае сваю пазіцыю

9 сакавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь не крытыкуе Еўропу за яе разуменне правоў чалавека, але мае сваю пазіцыю па гэтым пытанні. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Еўрапейскага саюза па правах чалавека Стаўрасам Ламбрынідзісам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што не крытыкуе Еўропу за тое, як яна разумее правы чалавека. "Еўрапейскі саюз - гэта "дарослая" арганізацыя, там разумныя людзі, яны ўмеюць фармуляваць тое, што яны хочуць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Але ў нас ёсць сваё разуменне гуманітарных праблем, у тым ліку праблем правоў чалавека", - звярнуў увагу Прэзідэнт і падкрэсліў, што пазіцыя Беларусі залежыць не толькі ад яго асабістага разумення ці разумення з боку беларускіх улад. Калі гэта было б так, то ўсе гэтыя праблемы ў Беларусі ўжо хутка вырашылі б, дадаў Прэзідэнт.

"Вырашэнне гэтых праблем ляжыць у плоскасці жыцця людзей, і перш за ўсё матэрыяльнай. Мы так гэта разумеем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь развівае гэты напрамак і бачыць, у які бок ідзе свет, як вырашаюцца такія праблемы ў Еўрапейскім саюзе, ЗША, Расіі, Кітаі і іншых дзяржавах. "Мы людзі мабільныя, мы вучымся. Мы многае ў вас задзейнічалі і прыстасавалі да таго жыцця, якое ў нас ёсць. Я думаю, так будзе і ў далейшым", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. У той жа час і Еўрапейскі саюз цяпер больш разумее Беларусь, адзначыў Прэзідэнт і выказаў упэўненасць, што гэты працэс будзе і далей ісці ў тым жа рэчышчы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі