Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Ліп 2015

Лукашэнка: Беларусь не драматызуе сітуацыю з арыентацыяй Малдовы на ЕС

Лукашэнка: Беларусь не драматызуе сітуацыю з арыентацыяй Малдовы на ЕС

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не драматызуе сітуацыю з арыентацыяй Малдовы на Еўрасаюз. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Мінску на сустрэчы з Прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не драматызуем сітуацыю з арыентацыяй Малдовы на Еўрасаюз, з тым дакументам, які вы падпісалі з Еўрапейскім саюзам аб асацыяцыі, - сказаў беларускі лідар. - Мы гэта ўспрымаем як данасць".

На думку Прэзідэнта Беларусі, у любой сітуацыі трэба шукаць варыянты, каб выкарыстоўваць гэту сітуацыю на карысць дзвюх краін.

"Мы вам удзячныя, нягледзячы на тое што, можа, недзе ў якасці падтрымкі сваіх саюзнікаў, у якасці пэўных абяцанняў вы і павінны былі падтрымліваць Еўрасаюз, ЗША, пры гэтым ніколі такога не было, каб гэта было супраць Беларусі. Мы гэта вельмі цэнім", - сказаў беларускі лідар. На яго думку, гэта сведчыць аб значнасці двухбаковых адносін, аб высокім узроўні даверу. "Вы можаце быць упэўнены, што мы ніколі Малдове нічога дрэннага не рабілі і не зробім. Мы будзем толькі развіваць наша супрацоўніцтва так, каб гэта было выгадна нашым народам", - запэўніў Прэзідэнт Беларусі.

У палітыцы, дыпламатыі ў Беларусі і Малдовы няма ніякіх праблем, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Дай бог, каб з усімі ў нас былі такія адносіны па ўсіх пытаннях", - сказаў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу на высокі ўзровень тавараабароту ў памеры $400 млн, якога краіны дасягнулі па выніках мінулага года."Гэта ўлічаны тавараабарот. Лічу, мы пад паўмільярда дакладна цягнем у тавараабароце, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Я ніколі нават уявіць не мог, што мы можам падняцца на такую вышыню". Тым не менш, паводле слоў Прэзідэнта Беларусі, у дзвюх краін ёсць рэзервы для нарошчвання аб'ёмаў узаемнага гандлю.

Аляксандр Лукашэнка лічыць перспектыўным стварэнне сумесных вытворчасцей як у Беларусі, так і ў Малдове і выхад на вялікія рынкі Еўрапейскага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза. "Гэта толькі прыбавіць у нашых адносінах, у тым ліку ў тавараабароце", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У дзвюх краін шмат напрамкаў супрацоўніцтва, няма закрытых тэм у адносінах, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Мы гатовы вам паказаць усё, што вы захочаце. Калі вы захочаце гэта мець у Малдове, мы гатовы працаваць разам з вамі ў Малдове для таго, каб наш вопыт перанесці на тэрыторыю дружалюбнай і блізкай нам Малдовы", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі