Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Ліп 2019

Лукашэнка: Беларусь не ідэалізуе сваю гісторыю, але ніколі не дазволіць перапісаць яе слаўныя старонкі

Лукашэнка: Беларусь не ідэалізуе сваю гісторыю, але ніколі не дазволіць перапісаць яе слаўныя старонкі

2 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь не ідэалізуе сваю гісторыю, але ніколі не дазволіць перапісаць яе слаўныя старонкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У імя гістарычнай справядлівасці мы не ідэалізуем гісторыю роднай зямлі (не трэба гэта рабіць ніколі, як мы не рабілі ў навейшай гісторыі), не ўзвышаем яе, але ніколі і нікому не дазволім перапісаць слаўныя старонкі гэтай гісторыі", - заявіў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што сёння вядзецца шмат дыскусій на тэму пралікаў, дапушчаных у пачатку Вялікай Айчыннай вайны, і менавіта на гэтай цяжкай для краіны тэме спекулююць розныя дэструктыўныя сілы ўнутры дзяржавы, але часцей звонку. "Гэта праўда, пралікаў было нямала. Раней не прынята было пра іх гаварыць, і нават у апошнія гады Савецкага Саюза. Гэтыя пралікі ў цяжкія, складаныя перыяды развіцця той ці іншай дзяржавы непазбежны. Былі гэтыя пралікі і ў нас у саракавых. У адваротным выпадку так хутка немцы не падышлі б да Масквы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі не дазволяць зрушыць акцэнты той эпохі і перакласці адказнасць за ваенныя страты на людзей, якія да апошняга верылі ў сумленнасць дасягнутых напярэдадні вайны палітычных дамоўленасцей, запэўненняў і абяцанняў. "Не дазволім адвесці ўвагу ад сапраўдных віноўнікаў катастрофы XX стагоддзя - гэта сёння мэта тых, хто бамбіць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Мы не будзем судзіць мінулае, але будзем атрымліваць з яго ўрокі, няхай нават жорсткія, непрыемныя", - заўважыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што за мір трэба змагацца ў мірны час. "Бачачы, як у сучаснай гісторыі дэвальвуецца існуючая сістэма міжнародных адносін, зноў абясцэньваецца чалавечае жыццё, мы павінны абавязкова трымацца разам. Разам абараняць наш суверэнітэт, змагацца супраць войнаў і канфліктаў сваёй актыўнай пазіцыяй. Не адмоўчвацца, а заклікаць краіны свету да прыняцця адказных рашэнняў, каб пагасіць усе гарачыя кропкі на нашай планеце. Калі будзем маўчаць па прынцыпе "наша хата з краю" - заўтра гэта ўсё прыйдзе ў наш дом. А яно ўжо недалёка", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі