VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Крс 2015

Лукашэнка: Беларусь не будзе праводзіць дзікую нацыяналістычную палітыку

Лукашэнка: Беларусь не будзе праводзіць дзікую нацыяналістычную палітыку

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не будзе праводзіць дзікую нацыяналістычную палітыку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У вельмі многіх у Беларусі руская кроў перамяшана з беларускай, польскай, яўрэйскай і гэтак далей. Мы ніколі не звярталі і не будзем звяртаць на гэта ўвагу. Нам людзей не хапае ў краіне, нам неабходна мець мінімум 20 млн насельніцтва. Навошта ж мы будзем праводзіць дзікую нацыяналістычную палітыку? Каб выгнаць з беларускай зямлі людзей, якія тут нарадзіліся або нарадзіліся іх бацькі? Гэта глупства несусветнае!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што апошнім часам шмат гавораць пра ідэю нейкага "рускага свету". "Я так разумею, што гэта не пра нас. Ведаеце, часта гавораць: слухай, ты чаго, мы ж рускія людзі... Гэта не значыць, што мы расіяне. Мы, беларусы і расіяне, - рускія людзі, так у нас склалася. Але аб гэтым "рускім свеце" хачу сказаць адкрыта наступнае. Беларусь першай на постсавецкай прасторы надала рускай мове статус дзяржаўнай нараўне з беларускай. Мы высока цэнім вялікую рускую культуру і не аддзяляем яе ад нашай, мы частка гэтай культуры. Рускія людзі шмат уклалі ў беларускую культуру і ў тое, каб у нас нават была гэта нацыянальная культура. Але і ў рускай культуры беларусы вызначыліся моцна. Цяжка разарваць усё гэта. У адрозненне ад многіх былых савецкіх рэспублік рускія людзі ў Беларусі - паўнапраўныя грамадзяне, якіх ніхто не крыўдзіць і не прыціскае па нацыянальнай або рэлігійнай прыкмеце", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што гэта тэма ўзнікла ў тым ліку ў сувязі з "пытаннем, якое хвалюе не толькі простых лібералаў ў Расіі, але і нават частку расійскага кіраўніцтва: маўляў, Беларусь узяла нейкі крэн на Захад". "Хіліцца мне няма куды. І мне сёння гаварыць аб тым, што я, прабыўшы 20 з лішнім гадоў Прэзідэнтам у гэтай краіне, кудысьці нахіліўся, - гэта глупства. Выкіньце гэта з галавы, паважаныя расіяне. Мы вашы браты, мы заўсёды былі разам. Але дазвольце нам мець свой пункт гледжання і свае ўражанні аб свеце. Мы не заўсёды іх публічна выказваем - мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі аб непублічнасці нашых адносін і строга прытрымліваемся гэтага курсу. Калі ва Уладзіміра Уладзіміравіча ёсць заўвагі, то ён як мужык мне гэта гаворыць. Мы проста дружалюбна абмяркоўваем праблемы, калі яны ўзнікаюць. У беларусаў можа быць свая пазіцыя і свой пункт гледжання, у тым ліку па Украіне. Чым дрэнная наша роля і пазіцыя? Калі б я рабіў так, як мне рэкамендавалі пасля далучэння да Расіі Крыма, то была б тут пляцоўка па перагаворах? Ніколі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь мела і будзе мець сваю пазіцыю і пункт гледжання, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Трэба разумець: Беларусь - суверэнная незалежная дзяржава. Зразумела, мы вельмі цесна звязаны з рускім народам, мы браты, але мы хочам жыць у сваёй кватэры ў адным шматпавярховым доме. Калі нехта мяркуе (не толькі ў Расіі, але і ў іншых месцах), што нас гэтага можна пазбавіць, то скажу - ніколі. Мы незалежная дзяржава, якая пры гэтым нікому не стварае праблем і ствараць не будзе", - дадаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Беларусь вельмі цесна каардынуе сваю знешнюю палітыку з Расіяй. "Беларусь з Расіяй звязваюць шматвяковая гісторыя, агульныя духоўныя каштоўнасці і народная ментальнасць. Мы разам абаранялі родную зямлю ад фашысцкага прыгнёту і заваявалі Вялікую Перамогу. І сваю будучыню будуем сумеснымі намаганнямі, супрацоўнічаючы і ўмацоўваючы нашы суверэнныя дзяржавы", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход