Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Mar 2018

Лукашэнка: Беларусь мае намер рэалізаваць усе дамоўленасці з Індыяй на вышэйшым узроўні

Лукашэнка: Беларусь мае намер рэалізаваць усе дамоўленасці з Індыяй на вышэйшым узроўні

13 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь мае намер рэалізаваць усе дамоўленасці з Індыяй на вышэйшым узроўні. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Панкаджам Саксенам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што індыйскі дыпламат адносіцца да ліку тых паслоў, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне двухбаковых адносін. На яго думку, Панкадж Саксена зрабіў шмат для таго, каб зблізіць дзве краіны.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на важнасць абмену візітамі на вышэйшым узроўні, у час якіх удалося дабіцца важных дамоўленасцей, прызначаных пашырыць кантакты паміж Беларуссю і Індыяй.

Аляксандр Лукашэнка сказаў аб зацікаўленасці беларускага боку ў індыйскіх інвестыцыях. "Калі ў вас будзе такое жаданне, а мы вам прапаноўвалі ўжо, мы гатовы прадаставіць магчымасці і неабходныя прэферэнцыі для стварэння ў Беларусі індыйскага тэхналагічнага парка", - падкрэсліў ён.

Таксама Прэзідэнт лічыць важным стварэнне сумесных з Індыяй прадпрыемстваў для вытворчасці тавараў, у тым ліку машына- і сельгасбудавання. "Павінен быць сустрэчны рух", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

У прыватнасці, размова ідзе аб тым, каб сумесныя беларуска-індыйскія прадпрыемствы ствараліся як у Індыі, так і ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі