Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Май 2015

Лукашэнка: Беларусь гатова зрабіць усё неабходнае дзеля міру ва Украіне

Лукашэнка: Беларусь гатова зрабіць усё неабходнае дзеля міру ва Украіне

7 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь гатова зрабіць усё неабходнае дзеля міру ва Украіне. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь ужо нямала зрабіла для таго, каб на ўкраінскай зямлі настаў мір. І мы гатовы зрабіць для гэтага яшчэ больш - усё, што спатрэбіцца, каб спыніць гэту вайну. Калі мы, славяне, самі не дамовімся, самі не вырашым, што нам рабіць, то ніхто іншы нам не дапаможа", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь гатова зрабіць усё неабходнае дзеля міру ва Украіне"Праз 70 гадоў пасля Другой сусветнай вайны ў Еўропе зноў запахла гарам. І самае жудаснае, аб чым і думаць не маглі пераможцы, а таксама мільёны забітых, закатаваных у фашысцкіх засценках, спаленых у канцлагерах, што мы, іх наследнікі, будзем страляць адзін у аднаго, брат пойдзе на брата і будзе яго знішчаць! Але гэта здарылася, здарылася на зямлі, палітай крывёю пераможцаў, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Жудасны "падарунак" загінулым і жывым! Страшны боль для ветэранаў!"

Паводле слоў Прэзідэнта, тысячагадовая гісторыя навечна з'яднала тры родныя народы: беларусаў, рускіх і ўкраінцаў. "Трагічныя падзеі ў нашых братоў - гэта наш боль", - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка: Беларусь гатова зрабіць усё неабходнае дзеля міру ва УкраінеГаворачы пра Дзень Перамогі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што правядзенне парадаў і іншых святочных мерапрыемстваў - гэта добра, і ветэраны гэта цэняць. "Але па вялікім рахунку мы аказаліся дрэннымі наследнікамі тых, хто перамог у той вайне. Мы не выратавалі, не ўтрымалі тую краіну, якую яны абаранялі, і, больш таго, мы развязалі на гэтай славянскай зямлі недаравальную для нас вайну. І чым раней мы гэта ўсвядомім і зробім усё неабходнае, каб яе спыніць і пакаяцца, пакуль яшчэ жывыя не толькі ветэраны, але і ўдзельнікі вайны, тым лепш будзе для нашага пакалення", - сказаў Прэзідэнт

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі