VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Ліс 2016

Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з Азербайджанам у нафтавай сферы на доўгую перспектыву

Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з Азербайджанам у нафтавай сферы на доўгую перспектыву

28 лістапада, Баку /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова супрацоўнічаць з Азербайджанам у нафтавай сферы на доўгую перспектыву. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у пашыраным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі ў вас ёсць інтарэс на рынку ў Еўропе, ды і не толькі ў Еўропе, давайце сядзем і дамовімся. Мы гатовы на доўгую перспектыву працаваць з Азербайджанам у выпадку дамоўленасці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў лідару Азербайджана за нядаўнюю пастаўку нафты ў Беларусь: у кастрычніку на Мазырскі НПЗ паступіла каля 85 тыс. т нафты. "Вы не першы раз нас падтрымліваеце, але гэта была разавая падтрымка. Я разумею, што любы вытворца нафты павінен мець стратэгію. Мы гатовы ў гэтым плане рухацца наперад настолькі далёка, наколькі гэта ў інтарэсах Азербайджана", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што партнёрства ў нафтавай сферы - гэта не галоўнае ў адносінах і перагаворах паміж Беларуссю і Азербайджанам. "Але гэта важны напрамак нашага супрацоўніцтва. Ёсць жаданне і зацікаўленасць - калі ласка. У нас два самыя магутныя, самыя сучасныя нафтаперапрацоўчыя заводы. Мы завяршаем іх мадэрнізацыю, выходзім на больш як 90 працэнтаў глыбіні перапрацоўкі нафты. Мы гатовы разгледзець на гэты момант і давальніцкія пастаўкі вашай нафты", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход