Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Лют 2016

Лукашэнка: Беларусь гатова ўсяляк адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы

Лукашэнка: Беларусь гатова ўсяляк адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы

23 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова ўсяляк адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што асноўныя палажэнні Ваеннай дактрыны Беларусі перагледжаны ў адпаведнасці з існуючымі выклікамі і патэнцыяльнымі пагрозамі бяспецы дзяржавы. "У ёй, як і ў ранейшай, захавана абарончая накіраванасць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Заяўлена аб гатоўнасці ў адстойванні сваіх нацыянальных інтарэсаў правядзеннем комплексу мер стратэгічнага стрымлівання з мэтай недапушчэння нападзення, а ў выпадку развязвання агрэсіі - рашучым прымяненнем ваеннай сілы".

Лукашэнка: Беларусь гатова ўсяляк адстойваць свае нацыянальныя інтарэсыВызначаны меры па забеспячэнні ваеннай бяспекі краіны на сучасным этапе, а таксама асноўныя напрамкі будаўніцтва ваеннай арганізацыі дзяржавы.

"Несумненна, гэтыя меры будуць рэалізаваны на практыцы, і для гэтага ёсць усё неабходнае, - лічыць Прэзідэнт. - Па-першае, высокі патрыятызм нашага народа. Па-другое, здольнасць Узброеных Сіл адстаяць суверэнітэт і незалежнасць. Па-трэцяе, усенародная павага да людзей у пагонах".

"Упэўнены, што ўсе вы з гонарам апраўдаеце гэты высокі давер нашага народа і забяспечыце яму магчымасць мірна працаваць, рабіць жыццё лепшым. Ад усёй душы віншую вас, вашы сем'і, родных і блізкіх з Днём абаронцаў Айчыны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі