VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Сак 2016

Лукашэнка: Беларусь гатова на самае цеснае супрацоўніцтва з Польшчай

Лукашэнка: Беларусь гатова на самае цеснае супрацоўніцтва з Польшчай

23 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь гатова на самае цеснае супрацоўніцтва з Польшчай. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Вітальдам Вашчыкоўскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею, што пасля візіту міністра ў Беларусь краіны будуць больш інтэнсіўна развіваць двухбаковыя адносіны. "Нядобра нам глядзець адзін на аднаго праз агароджу, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы заўсёды знаходзілі агульную мову. Хацелася б, каб так было і цяпер".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што краіны маюць агульную гісторыю, шмат этнічных беларусаў жыве ў Польшчы, як і палякаў у Беларусі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што людзі ўсіх нацыянальнасцей у Беларусі карыстаюцца роўнымі правамі і ён асабіста ўдзяляе гэтаму шмат увагі. "Я павінен усё зрабіць для таго, каб яны нармальна жылі. Гэта пазіцыя непахісная, мяне ніхто не пераканае ў адваротным", - падкрэсліў Прэзідэнт. Што датычыцца рэлігійных пытанняў, то Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што і тут беларускую ўладу няма ў чым папракнуць, паколькі ніхто не перашкаджае наведваць чалавеку той храм, які ён лічыць патрэбным. "Я вельмі роўна да ўсіх стаўлюся. Так будзе і ў далейшым", - падкрэсліў беларускі лідар.

Калі Польшча вітае такія падыходы, то бакі хутка вырашаць пытанні, якія ёсць сёння на парадку дня або з'явяцца ў будучым, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Вітальд Вашчыкоўскі падкрэсліў, што новы польскі ўрад лічыць ненармальнай сітуацыю, калі на працягу многіх гадоў суседнія краіны не размаўлялі. "Таму мы вырашылі без усялякіх папярэдніх умоў пачаць дыялог і ўрэгуляваць усе суседскія адносіны, якія можна будзе вырашыць у бліжэйшы час", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход