Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Ліс 2015

Лукашэнка: Беларусь гатова на дзяржаўным узроўні падтрымліваць перспектыўныя праекты з Сербіяй

Лукашэнка: Беларусь гатова на дзяржаўным узроўні падтрымліваць перспектыўныя праекты з Сербіяй

19 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь гатова на дзяржаўным узроўні падтрымліваць прапановы Сербіі па перспектыўных праектах у самых розных галінах. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, Беларусь гатова рэалізоўваць сумесныя з Сербіяй праекты ў сферы будаўніцтва, машынабудавання, дрэваапрацоўкі, сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці.

Лукашэнка: Беларусь гатова на дзяржаўным узроўні падтрымліваць перспектыўныя праекты з СербіяйАляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо ёсць станоўчы прыклад прыцягнення сербскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі. У прыватнасці, размова ідзе аб праекце, які паспяхова рэалізуецца, па будаўніцтве комплексу "Маяк Мінска", а таксама нядаўна ініцыіраваным праекце "Мінск-Мір".

У той жа час Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што развіццё кааперацыйных праектаў - гэта "дарога з двухбаковым рухам". "Мы разлічваем на аналагічную падтрымку беларускіх інвестыцыйных праектаў, якія плануюцца да рэалізацыі на тэрыторыі Сербіі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што гэта пытанне закраналі і на сустрэчы ў вузкім складзе.

Лукашэнка: Беларусь гатова на дзяржаўным узроўні падтрымліваць перспектыўныя праекты з СербіяйКіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу па пашырэнне і ўмацаванне кантактаў паміж рэгіёнамі дзвюх краін. Ён з задавальненнем адзначыў, што ўжо ўсе абласныя цэнтры Беларусі звязаны пагадненнямі аб пабрацімстве і партнёрстве з сербскімі гарадамі. Прэзідэнт падкрэсліў, што трэба гэтыя пагадненні паставіць і на эканамічную аснову, гэта значыць прымусіць кіраўнікоў рэгіёнаў больш актыўна займацца рэальнымі эканамічнымі праектамі. У 2015 годзе падпісалі дагаворы Віцебск і Ніш, а таксама Брэст і Субаціца. "Векавыя культурныя сувязі, наша славянская агульнасць, падобнасць гістарычных лёсаў з'яўляюцца трывалай асновай для развіцця супрацоўніцтва на ўзроўні мясцовых органаў улады, актывізацыі народнай дыпламатыі", - лічыць беларускі лідар.

На думку Прэзідэнта Беларусі, важным дапаўненнем двухбаковага ўзаемадзеяння, што садзейнічае росту даверу і блізкасці паміж народамі, з'яўляецца гуманітарнае супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы культуры і адукацыі, у галіне спорту. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што бакам трэба актывізаваць работу і ў гэтым напрамку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі