У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Снж 2015

Лукашэнка: Беларусь ганарыцца, што адносіны з В'етнамам выходзяць на новы ўзровень глыбокага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва

Лукашэнка: Беларусь ганарыцца, што адносіны з В'етнамам выходзяць на новы ўзровень глыбокага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва

9 снежня, Ханой /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь разглядае В'етнам як аднаго з важнейшых партнёраў у Паўднёва-Усходняй Азіі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзідэнтам В'етнама Чыонг Тан Шангам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ганарымся тым, што нашы адносіны выходзяць на новы ўзровень глыбокага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - сказаў беларускі лідар.

Як і В'етнам, Беларусь праводзіць сацыяльна арыентаваную палітыку, накіраваную на павышэнне якасці жыцця людзей. Пазіцыі дзвюх краін абсалютна супадаюць па большасці пытанняў міжнароднага парадку дня.

Лукашэнка: Беларусь ганарыцца, што адносіны з В'етнамам выходзяць на новы ўзровень глыбокага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтваПрэзідэнт Беларусі лічыць, што ў дзвюх краін ёсць вялікія рэзервы для далейшага развіцця адносін. Перш за ўсё, гэта датычыцца гандлёва-эканамічнай сферы.

Аляксандр Лукашэнка не першы раз ужо знаходзіцца ў В'етнаме. "І я не пазнаю ваш В'етнам. Ён мяняецца на вачах. І мы рады за вас. І мяне не пакідае пачуццё таго, што я прыехаў на родную зямлю", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Як адзначыў Прэзідэнт В'етнама, Беларусь паслядоўна прадаўжае свой шлях развіцця. "Я цвёрда ўпэўнены, што беларускі народ пад Вашым кіраўніцтвам будзе дасягаць новых поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, што дапаможа палепшыць жыццё людзей і павысіць пазіцыю Беларусі ў Еўропе і на міжнароднай арэне", - лічыць Чыонг Тан Шанг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску