VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Май 2016

Лукашэнка: Беларусь дорага заплаціла за Перамогу

Лукашэнка: Беларусь дорага заплаціла за Перамогу

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дорага заплаціла за Перамогу, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску з нагоды 71-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь дорага заплаціла за Перамогу. Фашысты ператварылі наш квітнеючы край у страшэнны канвеер смерці, стварыўшы тут каля 260 канцлагераў і 110 гета. Арышты, катаванні, расстрэлы і шыбеніцы былі звычайнымі атрыбутамі гэтага рэжыму. Увесь свет скалануўся, даведаўшыся, што эсэсаўскія зондэркаманды сцерлі з зямлі тысячы беларускіх вёсак, з якіх больш за 600 спалілі разам з жывымі людзьмі - старымі, жанчынамі і дзецьмі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы ніколі не забудзем тых, хто загінуў за нашу свабоду, змагаючыся ў франтавых акопах і ў партызанскіх лясах, у падполлі і прафесійнай разведцы. Хто быў закатаваны ў лагерах смерці, у засценках гестапа. Хто памёр ад цяжкай працы, холаду, голаду і недаядання ў тыле, аддаючы ўсё для фронту і для перамогі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт заклікаў схіліць галовы перад незлічонымі ахвярамі Вялікай Айчыннай вайны, якія аддалі сваё жыццё ў імя Перамогі, і ўшанаваць іх мінутай маўчання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход