Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Jan 2016

Лукашэнка: Беларусь будзе спрашчаць перасячэнне дзяржграніцы толькі на аснове захавання нацыянальных інтарэсаў

Лукашэнка: Беларусь будзе спрашчаць перасячэнне дзяржграніцы толькі на аснове захавання нацыянальных інтарэсаў

14 студзеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Працэдура перасячэння дзяржграніцы Беларусі будзе спрашчацца толькі на аснове захавання нацыянальных інтарэсаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з выпадку зацвярджэння рашэння на ахову дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў пунктах пропуску на беларускай граніцы, безумоўна, трэба пазбаўляцца ад чэргаў, трэба таксама аблягчаць пагранічныя працэдуры. "Але ўсе рашэнні па спрошчаным парадку дзеянняў павінны рэалізоўвацца выключна на аснове захавання нацыянальных інтарэсаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У час нарады Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што санкцыйнымі і рэжымнымі мерамі неабходна наводзіць парадак на прыгранічнай тэрыторыі. "На ёй не павінна быць ніякага свавольства і бескантрольнасці", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць, што да аховы дзяржграніцы можна і трэба актыўней прыцягваць мясцовае насельніцтва.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка спыніўся на тэме ўладкавання граніцы інжынернымі збудаваннямі. Паводле яго слоў, гэта павінна быць зроблена па апошнім слове тэхнікі з улікам савецкага вопыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі