Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Чэр 2015

Лукашэнка: Беларусь будзе рабіць усё, каб спыніць братазабойчую вайну ва Украіне

Лукашэнка: Беларусь будзе рабіць усё, каб спыніць братазабойчую вайну ва Украіне20 чэрвеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь будзе рабіць усё, каб спыніць братазабойчую вайну ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня заявіў на сустрэчы са Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што міратворчая місія Беларусі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне вядома. "Ад яе нікуды не дзенешся. Мы браты, рускія, беларусы, украінцы, мы ад аднаго кораня. Нам балюча, калі адбываецца бяда ў нашых братоў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы будзем усё рабіць для таго, каб неяк змякчыць сітуацыю, а калі магчыма, і спыніць гэту братазабойчую вайну".

У Беларусі цэняць адсутнасць праблем ва ўзаемаадносінах вернікаў і маюць намер захоўваць такое становішча, адзначыў Прэзідэнт. Канфлікт ва Украіне пачаўся менавіта з расколу ў царкве, "калі было здраджана духоўным каштоўнасцям, калі яны сталі зневажацца". "Усё гэта перайшло ў плоскасць ужо ваеннага процістаяння", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць патрыярху Кірылу за ўсё, што ён робіць для Беларусі. У Беларусі ўсе добра ведаюць падзвіжніцкую ролю патрыярха, яго стаўленне да краіны. "Я гэта заўсёды цаню і цаніў і вам заўсёды ўдзячны за ўсё тое добрае, што вы робіце для нашай краіны і як Патрыярх, і як проста рускі чалавек", - сказаў Прэзідэнт. Беларусь - гэта славянская калыска, адзначыў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, патрыярх Кірыл неаднаразова бываў у Беларусі і мог на свае вочы пераканацца, наколькі адданыя беларусы духоўным караням і каштоўнасцям.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі