Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Oct 2017

Лукашэнка: БДУФК стаў сапраўдным цэнтрам падрыхтоўкі высакакласных спецыялістаў спартыўнай галіны

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры за 80 гадоў свайго існавання стаў сапраўдным цэнтрам падрыхтоўкі высакакласных спецыялістаў спартыўнай галіны. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі, Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з 80-годдзем ВНУ, якое зачытаў сёння намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За доўгія гады вядучая спартыўная ВНУ Беларусі дала пуцёўку ў жыццё больш як 30 тыс. спецыялістаў, якія ўносяць дастойны ўклад у развіццё спорту вышэйшых дасягненняў і фізічнай культуры, фарміраванне здаровага ладу жыцця насельніцтва. У віншаванні таксама гаворыцца, што разам са сваё галоўнай задачай - падрыхтоўкай спецыялістаў, здольных сказаць новае слова ў спорце і навуцы, універсітэт і ў далейшым прадоўжыць работу па выхаванні маладога пакалення, сапраўдных патрыётаў сваёй краіны.

Біяграфія спецыялізаванай навучальнай установы пачалася з невялікага фізкультурнага тэхнікума, у якім займалася ўсяго толькі некалькі дзясяткаў навучэнцаў. У 1937 годзе Беларускі тэхнікум фізкультуры быў пераўтвораны ў інстытут фізічнай культуры БССР.

Сёння БДУФК - вядучая і буйнейшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы кадраў у галіне фізічнай культуры, спорту і турызму. БДУФК даў магчымасць зрабіць паспяховую спартыўную кар'еру не аднаму дзясятку чэмпіёнаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, сусветных і еўрапейскіх пяршынстваў. У свеце добра вядомы імёны шматразовых чэмпіёнаў і прызёраў Алімпіяд, чэмпіянатаў свету і Еўропы Рамуальда Кліма, Міхаіла Крываносава, Аляксандра Мядзведзя, Алены Бяловай, Віктара Сідзяка, Віталя Шчэрбы, Марыны Лобач, Вадзіма Махнёва, Кацярыны Карстэн, Яніны Карольчык, Эліны Зверавай, Аляксандра і Андрэя Багдановічаў, Аляксея Грышына, Дзмітрыя Дашчынскага, Вікторыі Азаранка, Аляксандры Герасімені, Любові Чаркашынай і іншых праслаўленых атлетаў і трэнераў, чый лёс звязаны з БДУФК.

Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко адзначыў, што БДУФК з'яўляецца сапраўднай кузняй трэнерскіх кадраў, шмат спецыялістаў рыхтуецца ў сферы спартыўнага менеджменту, фізкультуры і турызму. Міністр таксама падкрэсліў, што ў гэтыя дні праходзіць не толькі ўшаноўванне выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ - сёння ў БДУФК адкрылася навукова-практычная канферэнцыя "Сістэма падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву". У ёй удзельнічаюць больш за 500 спецыялістаў спартыўнай галіны, прычым не толькі беларускіх, але і замежных. Гэта маштабная падзея дапаможа трэнерам абмяняцца вопытам, даведацца нешта новае з практыкі калег. Тэма падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву вельмі актуальная для ўсіх краін. Вядучыя спартыўныя дзяржавы могуць выбіраць юных атлетаў з вялікай колькасці жадаючых займацца спортам, а такія краіны, як Беларусь, працуюць па прынцыпе "не колькасцю, а ўменнем". Менавіта дзякуючы такому падыходу Беларусь, не валодаючы вялікім людскім рэсурсам, уваходзіць у топ-20 па ўзроўні развіцця спорту высокіх дасягненняў. І таму, каб заставацца на высокім узроўні, беларускім спецыялістам трэба прадаўжаць карпатліва шукаць і раскрываць патэнцыял будучых спартыўных зорак, падкрэсліў Аляксандр Шамко.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі