VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Май 2017

Лукашэнка бачыць вялікія перспектывы для дзейнасці кітайскай карпарацыі "СІЦІК Груп" у Беларусі

Лукашэнка бачыць вялікія перспектывы для дзейнасці кітайскай карпарацыі

15 мая, Пекін /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Для дзейнасці кітайскай карпарацыі "СІЦІК Груп" у Беларусі ёсць вялікія перспектывы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй праўлення кампаніі Чан Чжэньмінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вельмі шмат чуў аб карпарацыі "СІЦІК Груп" і азнаёміўся з яе многімі добрымі праектамі, аднак заўсёды задаецца пытаннем, чаму кампанія не поўнасцю ўключана ў бізнес у Беларусі.

"Так, вы ажыццяўляеце праекты ў нашай краіне. Я добра ведаю іх, на некаторыя вашы работы гляджу кожны дзень па два разы, праязджаючы міма будоўлі. Тым не менш для такой велізарнай кампаніі, як ваша "СІЦІК Груп", гэта кропля ў моры", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прапанаваў кіраўніцтву карпарацыі разгледзець розныя варыянты вядзення бізнесу ў Беларусі, разгарнуць які можна ў бліжэйшы час. "Скажыце, што мы павінны зрабіць? - спытаў ён. - Ёсць невялікія праблемы па тых праектах, над якімі мы працуем з вамі. Вы павінны сказаць, у чым гэтыя праблемы з вашага пункту гледжання".

Лукашэнка бачыць вялікія перспектывы для дзейнасці кітайскай карпарацыі "СІЦІК Груп" у Беларусі

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо абмеркаваў сённяшнюю сустрэчу са Старшынёй КНР і разлічвае на дасягненне канкрэтных дамоўленасцей.

У сваю чаргу Чан Чжэньмін падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за магчымасць сустрэцца, нягледзячы на напружаны графік Прэзідэнта. На перагаворы прыбылі кіраўнікі важнейшых падраздзяленняў карпарацыі.

У 2007-2013 гадах кампанія рэалізавала ў Беларусі праект па будаўніцтве трох цэментных заводаў. Праз пару гадоў яна пачала ўзвядзенне аўтамабільнага завода "БелДжы" і шматфункцыянальнага комплексу па прасп. Пераможцаў у Мінску. Акрамя таго, у 2016 годзе прынята рашэнне стварыць у Беларусі новае прадпрыемства па вытворчасці спецыялізаваных робатаў, якія прымяняюцца для тушэння пажараў, правядзення падводных і горназдабыўных работ.

Бакі таксама раней вырашылі стварыць сумесны інавацыйны фонд. Адпаведнае пагадненне падпісана ў верасні мінулага года ў час дзяржаўнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай.

Карпарацыя "СІЦІК Груп" поўнасцю належыць дзяржаве і непасрэдна падпарадкоўваецца Дзяржсавету КНР. У яе склад уваходзяць больш за 40 даччыных прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць не толькі ў Кітаі, але і ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі і іншых краінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход