13 сакавіка, Дрыбінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць спробу з боку ЗША выйсці з канфлікту з Іранам. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Прэзідэнта, цяпер у канфлікце з Іранам адноснае зацішша: "І пытанне такое: што рабіць? Трамп гаворыць: "Ды што, мы тут ужо разбамбілі, нам там рабіць няма чаго". Гэта ўжо спроба выйсці з гэтай сітуацыі".

"І Дональд Трамп тут мае рацыю. Гэта самы лепшы варыянт, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Няхай скажуць, што яны там ужо ўсё разбамбілі. Але выйсці (з вайны. - Заўвага БЕЛТА). Таму што далей будзе горш".
Кіраўнік дзяржавы таксама раіць ЗША адпусціць схопленага раней венесуэльскага лідара Нікаласа Мадуру. "Адпусціць Мадуру або знайсці нейкае выйсце дыпламатычнае. Калі трэба, мы гатовы дапамагчы ў гэтым плане, яны нас у гэта ўвязалі", - сказаў ён.