У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Ліс 2015

Лукашэнка: Азербайджан заўсёды можа разлічваць на Беларусь

28 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Азербайджан заўсёды можа разлічваць на Беларусь. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада на сустрэчы ў Мінску з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы помнім, калі ў цяжкі час вы падставілі нам плячо, не аглядваючыся прытым. І калі-небудзь можна ў нюансах гэта ўсё расказаць, як можна вырашаць пытанні дружалюбна на працягу некалькіх дзён, у тым ліку і з вялікімі фінансамі", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка: Азербайджан заўсёды можа разлічваць на Беларусь"Мы заўсёды былі абавязковымі людзьмі. Вы ў гэтым яшчэ раз пераканаліся, - дадаў ён. - Але тым не менш я вам вельмі ўдзячны за падтрымку і дапамогу, асабліва ў цяжкі час".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Азербайджану і народу гэтай краіны, каб пры ўсіх нягодах ён быў на вышыні і пераадолеў усялякія цяжкасці, калі ён з імі сутыкнецца. "І ведайце, што тут у вас ёсць сябры", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы нагадаў, што ў бакоў усталявалася практыка штогадовага абмену візітамі на вышэйшым узроўні.

"Калі мы ўзяліся цесна за беларуска-азербайджанскія адносіны, у нас і тавараабарот пайшоў, зніклі ўсялякія праблемныя палітычныя пытанні, у нас у асабістых адносінах - дай бог, каб у мяне былі з кожным кіраўніком такія адносіны, - адзначыў беларускі лідар. - Мы настроены, і дамовіліся ў свой час, на максімум".

Лукашэнка: Азербайджан заўсёды можа разлічваць на БеларусьПрэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што нават у цяжкі час у плане эканомікі дзве краіны захоўваюць тавараабарот на ранейшым узроўні, хоць з іншымі дзяржавамі адбыўся значны спад у гандлі.

"Мы зрабілі вялікі зачын, стварылі добры фундамент для нашых адносін", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Ільхаму Аліеву за ўсё тое, што азербайджанскі бок робіць для дзвюх краін, за супрацоўніцтва, якое падтрымліваецца ва ўсіх сферах. "У гэты няпросты для ўсяго свету, напэўна, а для нас тым больш, час рады вітаць вас у Беларусі. Мне вельмі прыемна, калі вы прыязджаейце, наш аднадумца, мой вялікі сябар, у Беларусі гэта ведаюць, сябар наогул беларускага народа", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі і Азербайджана абсалютна няма ніякіх насцярожанасцей і закрытых тэм. "Мы з вамі супрацоўнічаем як у Беларусі вобласць з вобласцю. Вось такі ўзровень супрацоўніцтва, - адзначыў беларускі лідар. - Калі некаму не падабаецца, гэта іх праблемы. У нас забароненых тэм няма".

"Таму вы можаце заўсёды разлічваць на Беларусь", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс