Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Снж 2017

Лукашэнка арыентуе міністэрствы на рэалізацыю доўгатэрміновай прамысловай палітыкі

Лукашэнка арыентуе міністэрствы на рэалізацыю доўгатэрміновай прамысловай палітыкі

13 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Міністэрствы павінны максімальна сканцэнтраваць увагу на рэалізацыі доўгатэрміновай прамысловай палітыкі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на II З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам сёння трэба ўдакладніць прыярытэты, канкрэтызаваць пастаноўку навуковых задач. У сучасных умовах, калі нашы прамысловыя кампаніі атрымліваюць усё больш самастойнасці, міністэрствы павінны максімальна сканцэнтраваць увагу на перспектыўных напрамках, на рэалізацыі доўгатэрміновай прамысловай палітыкі, узмацніць ролю канструктарскіх бюро", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, трэба больш актыўна практыкаваць стварэнне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы заводскіх даследчых лабараторый, цэнтраў і доследных вытворчасцей.

"Усім навуковым структурам неабходна паскорыць тэрміны падрыхтоўкі і выканання навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ. І далей сумеснымі намаганнямі забяспечыць апрабацыю і ўкараненне інавацый у вытворчасць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы не можам дазволіць гадамі праводзіць навуковыя даследаванні, а затым столькі ж укараняць іх. За гэты час замежныя канкурэнты распрацуюць аналагічныя прадукты і выведуць іх на свой і на наш рынак. Яшчэ больш непрымальная сітуацыя, калі распрацоўкі асвойваюцца на прадпрыемствах, а далейшай эфектыўнай рэалізацыі іх няма".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі