Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Врс 2016

Лукашэнка: Аптымізацыя не павінна ператвараць СНД у перыферыйную дыскусійную пляцоўку

Лукашэнка: Аптымізацыя не павінна ператвараць СНД у перыферыйную дыскусійную пляцоўку

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аптымізацыя не павінна ператвараць Садружнасць Незалежных Дзяржаў у перыферыйную дыскусійную пляцоўку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час выступлення на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД, паведамляе БЕЛТА.

У пачатку выступлення Прэзідэнт адзначыў, што гэты юбілейны саміт дае магчымасць краінам азірнуцца на пройдзены шлях і зверыць планы на будучае. Тым больш што сёння падводзяцца вынікі праведзенай за год работы па мадэрнізацыі Садружнасці.

"З задавальненнем падтрымліваю думку аб неабходнасці захавання СНД як міжнароднай арганізацыі з уласцівымі атрыбутамі. Было б неразумна страціць тое, чаго мы дабіліся за гэты час, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - Беларусь першапачаткова зыходзіла з таго, што кадравая аптымізацыя і ўзмацненне фінансавай дысцыпліны - а гэта трэба рабіць абавязкова - не павінны ператвараць Садружнасць у перыферыйную дыскусійную пляцоўку. Мы выступаем за захаванне дзейсных механізмаў выканання міждзяржаўных рашэнняў".

Лукашэнка: Аптымізацыя не павінна ператвараць СНД у перыферыйную дыскусійную пляцоўкуКіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што да рэформ СНД падштурхнула немагчымасць вырашаць неабходныя пытанні. "Мы разумеем, што СНД трэба, калі не рэфармаваць, то прыводзіць да цяперашніх рэалій - гэта факт. Паглыбляць супрацоўніцтва ў рамках СНД, навязваючы яму больш глыбінныя пытанні, якія мы павінны вырашаць, напэўна, у нас не атрымаецца. Гэта мы павінны прызнаць. Не атрымаецца як па суб'ектыўных прычынах, так і па аб'ектыўных. Час змяніўся, узнік шэраг іншых аб'яднанняў, у тым ліку на постсавецкай прасторы, дзе ўдзельнічаюць большасць з прысутных тут кіраўнікоў нашых краін. Іх гэта задавольвае. Гэта адна з аб'ектыўных прычын", - заўважыў беларускі лідар.

На думку Прэзідэнта, СНД трэба прыстасаваць да сучасных рэалій. "Тут я падтрымліваю ўсіх і перш за ўсё Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, што нам трэба сур'ёзна паглядзець на сябе, на структуру, вызначыцца, па якіх напрамках мы будзем працаваць, у тым ліку па кадравым складзе, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Лішняе, што не працуе, трэба ўстараняць, таму што змяніўся час".

Разам з тым кіраўнік дзяржавы лічыць, што СНД знайшла сваё месца ў сістэме інтэграцыі на постсавецкай прасторы і стала добрай пляцоўкай у тым ліку для двухбаковых сустрэч. "Мы, усе прысутныя тут кіраўнікі дзяржаў, заўсёды не перастаём гаварыць, што СНД знайшла сябе ў гэтым інтэграцыйным працэсе як пляцоўка для нашых стасункаў, заяў. Я іншым разам параўноўваю гэта з G20, пасяджэнне якой нядаўна прайшло: там таксама, напэўна, нічога канкрэтнага не прымалі, а зрабілі заявы, якія вызначаюць стратэгію развіцця чалавецтва, прынамсі, нашай планеты ў аглядным будучым. Прыкладна тое ж самае мы робім у рамках СНД, і нават больш - прымаем канкрэтныя рашэнні там, дзе няма рознагалоссяў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі