Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Oct 2018

Лукашэнка адзначае рост прыхільнікаў ідэі запуску новага міжнароднага перагаворнага працэсу

Лукашэнка адзначае рост прыхільнікаў ідэі запуску новага міжнароднага перагаворнага працэсу

31 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае рост прыхільнікаў ідэі запуску новага міжнароднага перагаворнага працэсу. Аб гэтым ён заявіў сёння на адкрыцці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што на адкрыцці летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску ў ліпені мінулага года беларускі бок прапанаваў ідэю новага Хельсінкскага працэсу. "Тады мы нярэдка чулі, што, маўляў, Беларусь вельмі наіўная, выстаўляючы такія прапановы. Некаторыя намякалі на тое, што і не справа гэта Беларусі. Некаторымі беларуская ініцыятыва была нават успрынята як прапанова аб пераглядзе дзеючай рэгіянальнай сістэмы бяспекі, якая, дарэчы, не працуе. Хачу падкрэсліць: мы ніколі не прапаноўвалі нічога перакрэсліваць. А сёння заўважаем, што колькасць прыхільнікаў гэтай ідэі расце", - сказаў Прэзідэнт.

"Наша краіна зыходзіць з таго, што ва ўмовах, калі гэта сістэма дае збой (яна ж не дазволіла прадухіліць крывавыя канфлікты ў Еўропе, напрыклад, у Югаславіі і Украіне), трэба прымаць меры, каб аднавіць яе эфектыўную работу, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Або замяніць, калі не атрымаецца аднавіць. Але для гэтага патрэбны дыялог усіх зацікаўленых".

Паводле яго слоў, беларуская дзяржава выступае за інклюзіўны дыялог, нават калі няма гарантыі таго, што ён завершыцца канкрэтным вынікам. "Мы не прэтэндуем на манаполію гэтай ініцыятывы. Разумеем, што яе рэалізацыя залежыць ад згоды многіх, у першую чаргу ключавых, ігракоў. Але ў сучасных умовах, калі вялікія дзяржавы не могуць дамовіцца, важную ролю могуць і павінны адыграць іншыя краіны", - упэўнены беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што такі дыялог будзе значна адрознівацца ад таго, які быў у рамках Хельсінкскага працэсу. "Хельсінкі-2", хутчэй, метафара для абазначэння сутнасці новага працэсу - пошуку сучасных шляхоў і спосабаў адысці ад небяспекі вялікага канфлікту. Рашэнні па выхадзе з крызісу не павінны паўтараць рэцэпты халоднай вайны, але сёння ў Еўропе няма адзінага меркавання аб тым, як павінна быць арганізавана абноўленая сістэма бяспекі", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Тым не менш Прэзідэнт лічыць, што, нягледзячы на адсутнасць палітычных перадумоў для запуску новага перагаворнага працэсу, неабходна шукаць магчымасці для прапрацоўкі яго асновы, няхай спачатку на экспертным узроўні, а потым і асноўнымі ігракамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі