Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Врс 2017

Лукашэнка адзначае рост папулярнасці прафесійнай адукацыі сярод моладзі

Лукашэнка адзначае рост папулярнасці прафесійнай адукацыі сярод моладзі

1 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Усё больш маладых людзей усведамляюць, што прафесійная адукацыя - гэта прэстыжна і перспектыўна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час наведвання Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя акадэміка М.С. Высоцкага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўны рэсурс любога прадпрыемства - гэта не абсталяванне, якім бы сучасным і высокатэхналагічным яно ні было. Галоўны рэсурс - гэта людзі. Рабочы-прафесіянал ніколі не застанецца без справы. Ён будзе запатрабаваны заўсёды. І попыт на такіх спецыялістаў пастаянна расце, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Усё больш маладых людзей усведамляюць, што прафесійная адукацыя - гэта прэстыжна і, самае галоўнае, вельмі перспектыўна. Штогод больш за трэць выпускнікоў школ выбіраюць ліцэі і каледжы ў якасці першай ступені прафесійнага, кар'ернага росту. Усе неабходныя ўмовы для гэтага створаны".

Лукашэнка адзначае рост папулярнасці прафесійнай адукацыі сярод моладзіПрэзідэнт прывёў у прыклад Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж. Ва ўстанове ёсць найноўшыя лабараторыі, аўтадром, станцыя тэхнічнага абслугоўвання. За гады работы са сцен каледжа выйшлі 24 тыс. спецыялістаў. "Удумайцеся толькі - 24 тысячы! Многія былыя выпускнікі сталі кіраўнікамі вытворчасцей, вучонымі, вялікімі спецыялістамі ў галіне машынабудавання і вядомымі дзяржаўнымі дзеячамі", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што на Рэспубліканскім педагагічным савеце было прынята рашэнне пры наборы ва ўніверсітэты аддаваць прыярытэт выпускнікам устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі - тым, хто паспрабаваў на зуб будучую прафесію. "Прайдзіце гэту ступень сваёй адукацыі дастойна. Калі вы захочаце навучацца ў ВНУ, у вас будзе такая перавага", - заявіў ён.

Лукашэнка адзначае рост папулярнасці прафесійнай адукацыі сярод моладзіАляксандр Лукашэнка дапусціў, што ў грамадстве, магчыма, прыніжаецца роля рабочага чалавека, а прафтэхвучылішчы і тэхнікумы лічацца менш прэстыжнымі навучальнымі ўстановамі ў параўнанні з ВНУ. "Вы слухайце і ў душы захоўвайце спакой. Каб асвоіць рабочыя спецыяльнасці, трэба мець добрыя мазгі, талент. Помніце, другога такога перыяду ў вашым жыцці не будзе. Калі вы, выбраўшы гэту высакародную прафесію, справу, не зробіце тое, што павінны, заўтра будзе позна. Лічыце, што вы ўпустую патрацілі час. Калі прыйшлі атрымаць вялікае імя рабочага чалавека, імкніцеся да гэтага кожны дзень, кожную гадзіну і трымайце галаву горда і высока, таму што вы - сапраўдныя рабочыя людзі, якія робяць карысць для нашай краіны", - заклікаў Прэзідэнт выхаванцаў каледжа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі