Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Oct 2021

Лукашэнка аб захваральнасці на каранавірус: ёсць асцярожны аптымізм

Лукашэнка аб захваральнасці на каранавірус: ёсць асцярожны аптымізм
Фота з архiва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з асцярожным аптымізмам выказаўся наконт бягучага ўзроўню захваральнасці на каранавірус. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Мінскай абласной клінічнай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў медперсаналу за тое, што яны церпяць чарговы ўздым захваральнасці на каранавірус. "Бачу, вы з вялікімі складанасцямі, цяжкасцямі, як усюды, напэўна, але спраўляецеся з гэтым. Таму вялікі вам дзякуй", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у некаторых рэгіёнах назіраецца зніжэнне тэмпаў захваральнасці. Колькасць хворых, вядома, павялічваецца, але ўжо не так імкліва, як гэта было два тыдні таму. "У цэлым па краіне мы гэта адчуваем. Таму ёсць нейкі асцярожны аптымізм, што мы прарвёмся. Тое, што мы прарвёмся, - гэта дакладна, але хацелася б хутчэй", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да медыцынскіх работнікаў, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў неабходнасць пры любых абставінах, складанасцях не спыняць аказанне планавай дапамогі. "Уявіце, што вайна і мы жывём у ваенны час. Нельга людзей цяпер адсякаць ад урачоў, - звярнуў увагу беларускі лідар. - Калі чалавека не прымаюць у паліклініцы або ў бальніцы, ён пачынае перажываць. Таму ваша сустрэча з хворым чалавекам, пацыентам або проста прыйшла бабулька - гэта ўжо выздараўленне. Таму ні ў якім разе нельга скарачацца".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі