У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Врс 2016

Лукашэнка аб вынасе расійскага сцяга на Паралімпіядзе: гэта салідарнасць, пратэст супраць несправядлівасці

Лукашэнка аб вынасе расійскага сцяга на Паралімпіядзе: гэта салідарнасць, пратэст супраць несправядлівасці

11 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць вынас беларускай дэлегацыяй расійскага сцяга на адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра жэстам салідарнасці і пратэстам супраць несправядлівасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чаму ў нашых інвалідаў адабралі два расійскія сцягі яшчэ на выхадзе на стадыён. Інвалідаў скруцілі, сцягі забралі. Добра, што мужыкі прадугледзелі пад "цяльняшкай" запасны расійскі сцяг, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэта салідарнасць, пратэст супраць несправядлівасці, і тут мы з расіянамі ў адной лодцы і будзем заўсёды іх падтрымліваць".

"Гэта наша пазіцыя - дзяржаўная, у тым ліку і Прэзідэнта Беларусі, - падкрэсліў беларускі лідар. - Нельга крыўдзіць гэтых людзей. Яны і так пакрыўджаны".

Прэзідэнт таксама асабліва адзначыў, што з'яўляецца заўзятым прыхільнікам чыстага спорту без допінгу. Прычына таго не толькі асабістая пазіцыя, але і практычны бок пытання. "Калі гэта ўсё дазволіць, то такія краіны, як Беларусь, ні аднаго медаля не заваююць", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка разам з тым настойвае на неабходнасці наяўнасці дакладных доказаў фактаў ужывання допінгу і выступае супраць калектыўнай адказнасці. "Нашу каманду весляроў знялі, якая заваёўвала на апошніх чэмпіянатах па 10 медалёў. Спалохаліся. Напэўна, таксама не хацелася дапускаць па асобных відах і расійскіх спартсменаў. Мы гэта ўсё перажылі, і для нас гэта ўсё вельмі балюча", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама падтрымаў неабходнасць нейкім чынам "узварухнуць" Міжнародны алімпійскі камітэт і асабліва Сусветнае антыдопінгавае агенцтва. У якасці прыкладу ён прывёў выпадак, калі допінг-пробы атлетаў з адных краін былі нібыта выпадкова знішчаны, а прабіркі з пробамі беларусаў і расіян, наадварот, былі дасканала вывучаны. "А як пераправерыць ісціну? А ніяк - вось мы там вырашылі і бывайце здаровы. Гавораць - суд. А суддзі хто? Вось і ўся дэмакратыя", - заўважыў беларускі лідар.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс