Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Крс 2020

Лукашэнка аб сітуацыі з каранавірусам: сёння засвяціўся праменьчык надзеі

Лукашэнка аб сітуацыі з каранавірусам: сёння засвяціўся праменьчык надзеі
Фота з архiва

17 красавіка, Лідскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што ў краіне спраўляюцца з сітуацыяй, выкліканай распаўсюджваннем каранавіруса. Аб гэтым ён сказаў сёння ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самае галоўнае - мы пакуль спраўляемся. Сёння маленькі праменьчык надзеі засвяціўся. Асабліва ў Мінску. У нас ужо больш вызвалілася ложкаў, чым мы шпіталізавалі людзей. Самае галоўнае - не дапусцілі ўсплёску", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Краўцова, Прэзідэнт сказаў: "Па заразе, ведаю, лепш за іншыя вобласці выглядаеце. Пакуль малайцы. Але расслабляцца ні ў якім разе нельга. Таму што вы бачыце, што гэты COVID ператварыўся ў палітыку. Я гэтага чакаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што часам, у тым ліку за мяжой, выказваюцца нараканні, што ў Беларусі не змагаюцца з каранавірусам так, як усе. "У той жа час не ведаючы аб тым, як мы наогул жывём тут і як змагаемся. Асабліва нашы родныя браты на ўсходзе ўжо так заклапочаны... Таму ні ў якім выпадку расслабляцца не трэба. Не тое што сяброў, а нават тых, хто спачувае, у нас у свеце вельмі мала, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Не тым шляхам пайшлі, бачыце. Каб ісці шляхам Беларусі, трэба мець сістэму. А сістэму, нават у постсавецкіх рэспубліках, акрамя нас, разбурылі цалкам. Інфекцыйныя бальніцы знішчылі, спецыялісты раз'ехаліся, мікрабіёлагаў, вірусолагаў, эпідэміёлагаў ніхто не рыхтаваў. Цяпер пажынаюць плады. І ў нас камяні кідаюць".

Аляксандр Лукашэнка ў якасці станоўчага моманту адзначыў, што ў краіне пачалі самастойна вырабляць тэсты для выяўлення каранавіруса і яны аказаліся больш дакладнымі ў параўнанні з некаторымі замежнымі. У гэтым плане Прэзідэнт згадаў тэст-сістэмы расійскай вытворчасці, дакладнасць якіх па прызнанні саміх расійскіх урачоў складае ўсяго каля 60 працэнтаў.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: Беларусь паслядоўна ідзе выбраным шляхам у плане процідзеяння распаўсюджванню каранавіруса. "Гэта вельмі цяжкая і затратная работа - змагацца ачагова. Не ізалюючы людзей, не выпісваючы пропускі, калі Маскву спынілі наогул. Мы гэтым шляхам не пайшлі", - заўважыў беларускі лідар.

"Пнеўманія пройдзе, а хлеб жа патрэбны"

"Стойка, але, што дзіўна, як я пажартаваў, што трактар вылечыць, - дзякуй богу, у вёсцы ў нас ўсе жывыя-здаровыя", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў аб неабходнасці займацца эканомікай. "Глядзіце эканоміку, каб у нас не абвалілася вытворчасць", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка. Тое ж самае датычыцца і сельскай гаспадаркі. "Пнеўманія пройдзе, а хлеб жа патрэбны. Я нават не хвалююся за вёску. Мы спрацуем. А прамысловасць... Таму што вакол усё спынілася", - дадаў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што важна разумець, што будзе пасля пандэміі: "Таму мною прынята рашэнне ні ў якім разе не закрываць краіну і не спыняць вытворчасць. Таму што спыніць проста, нават можна потым і запусціць хутка, толькі потым не будзе куды ісці са сваёй прадукцыяй. Рынкі зоймуць іншыя - больш багатыя і тыя, хто хутчэй раскруціцца".

"Мы вытрымаем. Я ў гэтым абсалютна ўпэўнены"

Кіраўнік дзяржавы заклікаў звяртаць асаблівую ўвагу на захваральнасць на пнеўманіі, якая ўключае і наступствы ад заражэння каранавірусам. Паколькі прамаруджванне з лячэннем у любым выпадку можа выклікаць сур'ёзныя ўскладненні. У гэтым плане Прэзідэнт яшчэ раз выказаў удзячнасць у адрас урачоў.

Аляксандр Лукашэнка параіў не спрабаваць перанесці хваробу на нагах, займаючыся самалячэннем. У цэлым жа ў Беларусі ёсць дастаткова месцаў у лячэбных установах, добрая забяспечанасць апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх, расказаў ён.

"Вы нават не ўяўляеце, наколькі я паглыблены ў гэту праблему. Не тое што кожнага загінулага, я ведаю ўсё - дзе, у якім раёне, колькі чалавек за суткі захварэла. Усе адказныя работнікі, вышэйшыя службовыя асобы працуюць у рэгіёнах, дапамагаючы ўрачам", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Мы спраўляемся. Але вы будзьце больш асцярожнымі. Там, дзе трэба сябе паберагчы, трэба паберагчы", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі