Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Ліп 2021

Лукашэнка аб праекце новай Канстытуцыі: "Гэта канцэпт будучыні Беларусі"

Лукашэнка аб праекце новай Канстытуцыі:
Фота з архiва

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назваў праект новай Канстытуцыі канцэптам будучыні Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт заявіў сёння на сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб забеспячэнні бяспекі і парадку на сучасным этапе, беларускі лідар звярнуў увагу, што трэба актыўна тлумачыць насельніцтву заканадаўчыя змяненні, якія прымаюцца. Асабліва гэта важна цяпер, калі вядзецца работа над праектам новай Канстытуцыі, упэўнены Прэзідэнт.

"Змяненні, якія прапануюцца ў Асноўны закон, - гэта канцэпт будучыні Беларусі. Будучыні, якая абмяркоўвалася на дыялогавых пляцоўках, у грамадскіх аб'яднаннях, працоўных і навучальных калектывах. Усе, хто хацеў прыняць у гэтым абмеркаванні ўдзел, былі пачуты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для прыняцця Канстытуцыі трэба будзе правесці рэферэндум, і ён павінен прайсці на ўзорным узроўні. "Цяпер вельмі шмат спрабуюць стварыць розных фэйкаў на гэтай глебе. Яшчэ раз падкрэсліваю: мы прынялі, абмяркоўваючы на Усебеларускім народным сходзе, рашэнне, што рэферэндум павінен прайсці не пазней за люты будучага года. Так і будзе", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт расказаў, што яму прадстаўлены праект Асноўнага закона ўжо, аднак назваць яго прапрацаваным і добра падрыхтаваным складана. "Заўваг аж на 170 лістоў Наталля Іванаўна з Міклашэвічам і Уладзімір Паўлавіч выкацілі Прэзідэнту (размова пра старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву, старшыню Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча і старшыню Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанку. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Я сёння вярнуў усё гэта пісанне вам. Збірайцеся і паспрабуйце гэта да чытання на ўзроўні Прэзідэнта прывесці ў адпаведнасць. А потым разам са мной (я абяцаў гэта), мы сядзем і пойдзем па кожным раздзеле, па кожным артыкуле. А потым вынесем на ўсенароднае абмеркаванне - няхай людзі азнаёмяцца. І не пазней за люты мы правядзём рэферэндум".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі