Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Врс 2015

Лукашэнка: ААН не павінна выкарыстоўвацца для дэманстрацыі чыёй-небудзь сілы

27 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый не павінна выкарыстоўвацца для дэманстрацыі чыёй-небудзь сілы. Аб гэтым заявіў 27 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на пленарным пасяджэнні Саміту ААН па ўстойлівым развіцці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Знаходзячыся ў ААН, не магу не закрануць крызіс міжнародных структур, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У цэлым узнікае адчуванне, што іх роля апошнім часам зводзіцца да таго, каб быць месцам спрэчак паміж дзяржавамі, а часта і сродкам націску на асобныя краіны, якія нечым не дагадзілі ўладным людзям".

"Паглядзіце на вялікую колькасць рэзалюцый, што прымаюцца ў ААН. Але хіба галасаванне па іх уплывае на вырашэнне канфліктаў? Хіба яно служыць кансалідацыі сусветнай супольнасці? Хіба гэтыя рэзалюцыі паляпшаюць жыццё народаў? - працягнуў беларускі лідар. - Давайце сумленна скажам: "Не паляпшаюць!" Прагаласавалі і раздзяліліся на нашых і вашых. У выніку яшчэ больш недаверу і раз'яднанасці".

Лукашэнка: ААН не павінна выкарыстоўвацца для дэманстрацыі чыёй-небудзь сілы"Глыбока перакананы, што ААН не павінна выкарыстоўвацца для дэманстрацыі чыёй-небудзь сілы. Гэта аслабляе Арганізацыю і разбурае давер да яе, супярэчыць самой яе прыродзе і прызначэнню", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, нядзіўна, што традыцыйныя міжнародныя структуры адыгрываюць недастатковую ролю як у прадухіленні, так і ва ўрэгуляванні канфліктаў.

"Трэба пакласці канец гэтай заганнай практыцы. ААН павінна быць форумам супрацоўніцтва, а не канфрантацыі дзяржаў", - заявіў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі