Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Чэр 2015

Лінк: Беларусь паказвае добры прыклад у кантэксце АБСЕ па колькасці жанчын у парламенце

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь паказвае добры прыклад у кантэксце АБСЕ па колькасці жанчын у парламенце. Аб гэтым заявіў сёння дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Міхаэль Георг Лінк на міжнароднай канферэнцыі "Забеспячэнне гендарнай роўнасці ў грамадскім жыцці" ў БДУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У кантэксце АБСЕ Беларусь паказвае добры прыклад прадстаўніцтва жанчын у парламенце", - сказаў Лінк. У прыватнасці, ён адзначыў, што за апошнія некалькі гадоў павялічылася колькасць жанчын у Савеце Рэспублікі. Паводле яго слоў, Беларусь прадэманстравала выкананне міжнародных стандартаў па гендарнай роўнасці.

Развіваючы тэму, Міхаэль Георг Лінк звярнуў увагу, што ў недалёкім мінулым не ў кожнай еўрапейскай краіне жанчыны мелі права галасаваць на выбарах.

Таксама ён адзначыў, што не трэба рабіць акцэнт асобна на правах жанчын, правах дзяцей і г.д. Неабходна весці размову аб правах чалавека ў цэлым. Акрамя гэтага, кіраўнік бюро падкрэсліў, што важным з'яўляецца дасягненне гендарнай роўнасці не толькі дэ-юрэ, але і дэ-факта.

Дырэктар БДІПЧ лічыць, што правядзенне ў Мінску канферэнцыі па гендарнай роўнасці - важны факт. "Гэта сігнал у нашых адносінах, а таксама ў адносінах (Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) з Саветам Еўропы", - сказаў Міхаэль Георг Лінк. Ён выказаў словы ўдзячнасці партнёрам - арганізатарам канферэнцыі.

Міжнародная канферэнцыя "Забеспячэнне гендарнай роўнасці ў грамадскім жыцці" праходзіць 15-16 чэрвеня ў БДУ. Яна арганізавана БДУ і Інфармацыйным пунктам Савета Еўропы ў Мінску пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі