Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Apr 2018

Лёгкі: праект закона аб СМІ праходзіць этап дэталёвай дапрацоўкі

Лёгкі: праект закона аб СМІ праходзіць этап дэталёвай дапрацоўкі

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект закона аб СМІ праходзіць этап дэталёвай дапрацоўкі. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра інфармацыі Беларусі Павел Лёгкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Закон прайшоў першае чытанне. Даволі шмат было выказана заўваг, прапаноў. І цяпер мы знаходзімся на этапе спакойнай іх адпрацоўкі", - сказаў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, работа ідзе як у Міністэрстве інфармацыі, так і на пляцоўцы профільнай камісіі Палаты прадстаўнікоў. Гэта не кулуарная работа, да яе будуць прыцягвацца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія ўжо ў фармаце круглага стала, рабочых груп будуць абмяркоўваць канкрэтна дэталі, прапанаваныя навацыі, заўвагі і прапановы, прадстаўленыя ў тым ліку і Беларускай асацыяцыяй журналістаў, шэрагам дэпутатаў, журналістамі, людзьмі, якія палічылі неабходным выказацца ад імя грамадскасці адносна гэтага праекта закона. Заўвагі таксама ёсць з боку дзяржарганізацый, дзяржаўных СМІ, расказаў Павел Лёгкі.

Намеснік міністра не выключыў магчымасці, што да другога чытання праект закона зведае пэўныя змяненні і будзе не ў тым выглядзе, у якім ён праходзіў першае чытанне. "Такое цалкам магчыма, зыходзячы з той работы, якая пачалася ўжо", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі