Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Oct 2015

Лебедзеў: Санкцыі Захаду супраць Беларусі зусім неабгрунтаваныя

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі Захаду супраць Беларусі, і эканамічныя, і палітычныя, зусім неабгрунтаваныя. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе дзяржавы СНД тут салідарны з Беларуссю і лічаць, што гэтыя санкцыі адносна Беларусі, і эканамічныя, і палітычныя, зусім неабгрунтаваныя", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Ён звярнуў увагу на тое, што Беларусь з'яўляецца актыўным удзельнікам міжнародных працэсаў, больш таго, удзел краіны канструктыўны.

"Таму мы ўсе выступаем за хутчэйшае зняцце гэтых санкцый і будзем рады, калі гэта адбудзецца", - адзначыў Сяргей Лебедзеў. Ён дадаў, што з боку Выканкама СНД робяцца канкрэтныя захады ў такім напрамку, у тым ліку па лініі дыпламатычных ведамстваў.

"Мы вельмі спадзяёмся, што такія пазітыўныя зрухі на Захадзе адбудуцца. Само жыццё падказвае, што гэтыя нелагічныя рашэнні, якія былі прыняты некалькі гадоў таму, трэба адмяніць", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі