Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Врс 2017

Лебедзеў: ацэнка вучэння "Захад-2017" у СНД адназначная

Лебедзеў: ацэнка вучэння

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ацэнка вучэння "Захад-2017" у СНД адназначная, заявіў сёння журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Садружнасці Незалежных Дзяржаў ацэнка вучэння адназначная", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў. Ён нагадаў, што "Захад-2017" - планавае вучэнне, якое, як неаднаразова было заяўлена, ні ў якім выпадку не ўяўляе пагрозы для суседніх і іншых краін. "І гэты ажыятаж (у нас агульная пазіцыя) - штучны. Вучэнне ставіць сабе за мэту ўмацаванне абараназдольнасці адпаведных дзяржаў і Садружнасці ў цэлым, таму што і Расія, і Беларусь - дзяржавы, якія ўяўляюць сабой важны складнік абараназдольнасці ўсёй СНД", - сказаў старшыня Выканкама СНД.

Сяргей Лебедзеў таксама звярнуў увагу, што для назірання за "Захадам-2017" запрошаны шматлікія міжнародныя эксперты, ваенныя аташэ розных краін. "Я глыбока перакананы - на падставе той інфармацыі, якую мы ўжо цяпер атрымліваем аб ходзе вучэння, - яны павысяць баяздольнасць армій нашых дзяржаў, СНД у цэлым. Мы выступаем за мір і гатовы да мірнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў ваеннай сферы", - рэзюмаваў старшыня Выканкама СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі