Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Лют 2016

Латушка: Беларусы нясуць адказнасць перад продкамі за захаванне роднай мовы

Латушка: Беларусы нясуць адказнасць перад продкамі за захаванне роднай мовы

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сучасныя беларусы нясуць адказнасць перад продкамі за захаванне роднай мовы, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка 21 лютага з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Францыі.

"Важна, каб у гэты дзень мы помнілі пра нашых продкаў, дзякуючы якім нам перададзена родная беларуская мова - адна з самых мілагучных і прыгожых моў у свеце, перад якімі (продкамі. - Заўвага БЕЛТА) мы нясём сёння адказнасць за захаванне мовы для нашых нашчадкаў. Мы павінны таксама сёння адзначыць, што беларуская мова, як і культура, ніколі не проціпастаўлялі сябе іншым мовам і культурам. Яны з'яўляліся і з'яўляюцца часткай агульнаеўрапейскай, агульнасусветнай спадчыны, сучаснасці і, вядома, будучыні", - заявіў дыпламат.

Павел Латушка паведаміў, што 22 лютага ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы ў штаб-кватэры ЮНЕСКА будуць абмяркоўвацца пытанні захавання і развіцця моўнай разнастайнасці ў свеце.

ЮНЕСКА заснавала гэты дзень у 1999 годзе, а святкаваць ва ўсім свеце яго пачалі з 2000-га. Дата 21 лютага была выбрана ў знак памяці аб падзеях 1952 года ў Бангладэш, калі была расстраляна дэманстрацыя студэнтаў, якія паўсталі на абарону роднай мовы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі