У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Чэр 2017

Лаўроў: Выстаўка Expo-Russia Belarus садзейнічае раскрыццю гандлёва-інвестыцыйнага патэнцыялу дзвюх краін

Лаўроў: Выстаўка Expo-Russia Belarus садзейнічае раскрыццю гандлёва-інвестыцыйнага патэнцыялу дзвюх краін

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка Expo-Russia Belarus садзейнічае раскрыццю гандлёва-інвестыцыйнага патэнцыялу дзвюх краін. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у сваім прывітанні, якое было зачытана ў час цырымоніі афіцыйнага адкрыцця выстаўкі Expo-Russia Belarus 2017 і Мінскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выстаўка праходзіць напярэдадні знамянальнай даты - 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. Расія і Беларусь - саюзнікі і сапраўды стратэгічныя партнёры. У аснове нашых комплексных сувязей - шчырае пачуццё шматвяковай дружбы, даверу і ўзаемнай павагі двух брацкіх народаў. Мы паспяхова ўзаемадзейнічаем па лініі Саюзнай дзяржавы, сумесна працуем над пашырэннем інтэграцыі па лініі ЕАЭС. Карысны ўклад у далейшае раскрыццё двухбаковага гандлёва-інвестыцыйнага патэнцыялу ўносіць выстаўка Expo-Russia Belarus і праводзімы на яе палях Мінскі бізнес-форум. Перакананы, што дэманстрацыя дасягненняў у самых розных галінах эканомікі і ўзаемаўзбагачальны абмен вопытам дасць магчымасць выйсці на рэалізацыю перспектыўных сумесных праектаў і ў цэлым будзе садзейнічаць паглыбленню расійска-беларускага супрацоўніцтва", - сказана ў прывітанні.

Міжнародная прамысловая выстаўка Expo-Russia Belarus 2017Міжнародная прамысловая выстаўка Expo-Russia Belarus 2017 праходзіць у Мінску 21-23 чэрвеня. У экспазіцыях расійскіх і беларускіх кампаній прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі ў традыцыйнай, атамнай і альтэрнатыўнай энергетыцы, сельскай гаспадарцы, нафтахімічнай і газавай прамысловасці, харчовай прамысловасці, машынабудаванні, будаўніцтве, транспарце, медыцыне і фармакалогіі, тэлекамунікацыях і сувязі, адукацыі. У час выстаўкі арганізаваны другі Мінскі бізнес-форум, канферэнцыя "Расія - Беларусь: супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза", тэматычныя круглыя сталы сумесна з галіновымі міністэрствамі, сустрэчы і перагаворы, а таксама культурныя мерапрыемствы. Дзелавой праграмай выстаўкі прадугледжана абмеркаванне перспектыў развіцця эканамічных адносін з партнёрамі з Беларусі на ўзроўні рэгіёнаў Расіі. Будзе праведзена кантактна-кааперацыйная біржа ў фармаце В2В, прэзентацыя рэгіёнаў і кампаній. У выстаўцы прымаюць удзел кампаніі больш як 30 рэгіёнаў Расіі і Беларусі.

Арганізатары выстаўкі - ААТ "Зарубеж-Экспа" і Міжнародная асацыяцыя фондаў свету. Суарганізатар з беларускага боку - НВЦ "Белэкспа". Выстаўка праходзіць пры падтрымцы Савета Федэрацыі, Дзяржаўнай думы, МЗС РФ, Мінэканамразвіцця, Мінпрамгандлю, Міністэрства адукацыі і навукі, Мінэнэрга, Міністэрства аховы здароўя, Мінсельгаса, Рассупрацоўніцтва, Расійскага экспартнага цэнтра, пасольства і гандлёвага прадстаўніцтва Расіі ў Беларусі, Нацыянальнага сходу, галіновых міністэрстваў Беларусі, Вышэйшага дзяржаўнага савета і іншых рабочых органаў Саюзнай дзяржавы, Выканаўчага камітэта СНД, Эканамічнага савета СНД, ЕЭК, Савета Міністраў і Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва (Беларусь), Мінскага аддзялення БелГПП.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс