У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Кст 2015

Лаўроў: Умацаванне супрацоўніцтва з Беларуссю ўваходзіць у лік безумоўных знешнепалітычных прыярытэтаў Расіі

27 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Умацаванне супрацоўніцтва з Беларуссю ўваходзіць у лік безумоўных знешнепалітычных прыярытэтаў Расіі. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў сёння ў Маскве на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца нязменным саюзнікам і стратэгічным партнёрам Расіі. Ён паведаміў, што на сённяшнім пасяджэнні плануецца зацвердзіць праграму ўзгодненых знешнепалітычных дзеянняў Беларусі і Расіі на 2016-2017 гады, падвесці вынікі выканання аналагічнай праграмы ў 2014-2015 гадах.

Сярод пытанняў парадку дня пасяджэння расійскі міністр вылучыў таксама перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Расіі на пляцоўцы ААН. "Наша ўзаемадзеянне ў ААН характарызуецца практычным супадзеннем пазіцый па ўсіх актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня", - сказаў ён. Сяргей Лаўроў выказаў удзячнасць беларускаму боку за падтрымку на міжнароднай арэне і надзею на далейшае цеснае ўзаемадзеянне дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс