Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Стд 2019

Лаўроў: я здзіўлены шуміхай у СМІ вакол Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы

Лаўроў: я здзіўлены шуміхай у СМІ вакол Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы
Сяргей Лаўроў. Скрыншот з відэа ТАСС

16 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі для расійскіх і замежных журналістаў заявіў, што здзіўлены той шуміхай, якая ўзнята ў СМІ апошнім часам вакол Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца Саюзнай дзяржавы, то я проста здзіўляюся той шумісе, якая вакол гэтай тэмы, у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы - адкрыты, ён ёсць у доступе, з ім можна было азнаёміцца і тады, калі ён быў падпісаны, і цяпер можна асвяжыць у памяці", - сказаў Сяргей Лаўроў, адказваючы на пытанне нямецкай журналісткі.

Расійскі міністр адзначыў, што 20 гадоў таму ў дагавор было ўнесена многае з таго, што ў той час аб'яднала Беларусь і Расію і пабудзіла стварыць Саюзную дзяржаву. "Там прадугледжана было і прыняцце канстытуцыйнага акта, і стварэнне саюзнага парламента і Суда Саюзнай дзяржавы, - нагадаў ён. - Гэта ў той час было добраахвотна ўзгоднена паміж Масквой і Мінскам. З цягам часу, вядома, стала зразумела, што ні агульнай канстытуцыі, ні агульнага парламента, ні агульнага суда пакуль, напэўна, стварыць не ўяўляецца магчымым. Але і мы на гэтым зусім не настойваем. Мы гаварылі з нашымі беларускімі калегамі ў час апошніх кантактаў нашых прэзідэнтаў аб тых палажэннях саюзнага дагавора, якія ў адрозненне ад агульнай канстытуцыі, агульнага парламента, агульнага суда датычацца канкрэтных практычных рэчаў у сферы эканомікі і гандлю".

Паводле слоў Сяргея Лаўрова, з беларускімі партнёрамі не было асаблівых рознагалоссяў адносна неабходнасці паглядзець, як бакі могуць выканаць практычныя канкрэтныя рэчы ў эканамічнай і фінансавай сферах. "Была створана рабочая група па рашэнні прэзідэнтаў Расіі і Беларусі. Яна ўзначальваецца міністрамі эканомікі і ўпаўнаважана займацца тым, аб чым я цяпер сказаў", - дадаў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі