Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Mar 2016

Ламбрынідзіс: ЕС разлічвае нарасціць узаемадзеянне з Беларуссю ва ўсіх сферах

Ламбрынідзіс: ЕС разлічвае нарасціць узаемадзеянне з Беларуссю ва ўсіх сферах

9 сакавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Пасля зняцця санкцый з Беларусі ЕС разлічвае нарасціць узаемадзеянне ва ўсіх сферах. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў спецыяльны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Стаўрас Ламбрынідзіс падкрэсліў, што нядаўняе зняцце санкцый з Беларусі ў Еўрапейскім саюзе разглядаюць "як магчымасць памножыць, істотна нарасціць наша ўзаемадзеянне ва ўсіх без выключэння сферах, як у палітычнай, так і ў эканамічнай, у сферы правоў чалавека".

Праграмай візіту ў Беларусь спецпрадстаўніка Еўрасаюза па правах чалавека запланаваны сустрэчы з многімі прадстаўнікамі ўлады, абмен думкамі ў пытанні захавання правоў чалавека. Акрамя таго, паводле слоў Стаўраса Ламбрынідзіса, трэба абмеркаваць, якім чынам бакі маглі б палепшыць развіццё гэтай сферы ў Беларусі.

Стаўрас Ламбрынідзіс запэўніў Прэзідэнта Беларусі, што ў ЕС гэтак жа, як і ў Беларусі не разглядаюць тэму правоў чалавека асобна ад эканамічных пытанняў. "Мы лічым, што зрухі ў гэтай галіне будуць звязаны непасрэдным чынам, напрыклад, з замежнымі інвестыцыямі і з узаемадзеяннем у гандлёва-эканамічнай сферы", - адзначыў спецпрадстаўнік ЕС. Ён падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за сённяшнюю сустрэчу і за магчымасць наведаць краіну.

Спецыяльны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс будзе знаходзіцца з рабочым візітам у Беларусі па 11 сакавіка. Плануецца, што 10 сакавіка ён прыме ўдзел у арганізуемай ПРААН сумесна з МЗС міжнароднай канферэнцыі "Смяротная кара: пераадоленне рознагалоссяў". Акрамя ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве плануюцца таксама сустрэчы спецпрадстаўніка ЕС па правах чалавека ў парламенце і міністэрствах Беларусі.

Пасада спецпрадстаўніка ЕС па правах чалавека заснавана ў 2012 годзе. Яго асноўная задача - павышэнне эфектыўнасці і знешняе прадстаўленне палітыкі Еўрасаюза ў сферы правоў чалавека. У 2012 годзе на гэту пасаду быў назначаны былы міністр замежных спраў Грэцыі Стаўрас Ламбрынідзіс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі