Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Сак 2017

Курапаты павінны быць месцам аб'яднання грамадства, а не расколу

Курапаты павінны быць месцам аб'яднання грамадства, а не расколу

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Курапаты павінны быць месцам аб'яднання грамадства, а не расколу. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч.

"Стварэнне мемарыяла ў Курапатах - вельмі важная ініцыятыва і вельмі запатрабаваная. Неабходна зрабіць так, каб Курапаты сталі яднаючым цэнтрам, а не служылі для расколу грамадства. Вось якраз мемарыял і будзе такім месцам, куды любы чалавек зможа прыйсці, каб пакланіцца і аддаць даніну павагі тым, хто падпаў пад рэпрэсіі", - сказаў дырэктар Інстытута гісторыі.

На яго думку, магчымасць паўдзельнічаць у стварэнні мемарыяла павінен мець кожны чалавек. "Лічу, наступным крокам будзе правядзенне конкурсу эскізных праектаў", - адзначыў Вячаслаў Даніловіч.

Суботнік 25 сакавіка ў Курапатах ён таксама лічыць вельмі важным. "Перш за ўсё трэба навесці элементарны парадак у гэтым месцы", - дадаў вучоны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі