Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Ліп 2017

Купчына заклікала краіны ААН прыняць вычарпальныя меры для абароны ахвяр гандлю людзьмі

Купчына заклікала краіны ААН прыняць вычарпальныя меры для абароны ахвяр гандлю людзьмі

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны - члены ААН павінны прыняць вычарпальныя меры для абароны ахвяр гандлю людзьмі. Аб гэтым Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына заявіла ў час удзелу ў арганізаваным Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці мерапрыемстве, прысвечаным Сусветнаму дню барацьбы з гандлем людзьмі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Пастаянны прадстаўнік Беларусі падкрэсліла важнасць каардынацыі намаганняў дзяржаў - членаў ААН, міжнародных арганізацый і грамадзянскай супольнасці ў барацьбе з гандлем людзьмі. Алена Купчына выказала салідарнасць з ахвярамі міжнароднага гандлю людзьмі, а таксама заклікала краіны - члены ААН прыняць вычарпальныя меры для забеспячэння іх абароны і падтрымкі, уключаючы ўнясенне донарскіх сродкаў у Мэтавы фонд добраахвотных узносаў ААН для ахвяр гандлю людзьмі, асабліва жанчынамі і дзецьмі", - расказалі ў ведамстве.

Увага ўдзельнікаў сустрэчы была прыцягнута да правядзення ў верасні 2017 года ў Нью-Ёрку пасяджэння высокага ўзроўню па аглядзе Глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі. У час мерапрыемства таксама падкрэслівалася лідзіруючая роля Беларусі ў развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

Пачынаючы з 2006 года Генеральная Асамблея ААН рэгулярна прымае ініцыіруемую Беларуссю рэзалюцыю аб паляпшэнні каардынацыі дзеянняў у барацьбе з гандлем людзьмі. У ліпені 2010 года па ініцыятыве Беларусі Генасамблея адобрыла Глабальны план дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі. Акрамя таго, па прапанове Беларусі ў Нью-Ёрку і ў аддзяленнях ААН у Вене і Жэневе створана Група сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, што цяпер уключае 21 дзяржаву.

У бягучым годзе па ініцыятыве Беларусі Камісіяй ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі прынята рэзалюцыя, прысвечаная рэалізацыі названага Глабальнага плана. Яе суаўтарамі сталі 19 дзяржаў, якія прадстаўляюць усе рэгіёны свету.

Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі адзначаецца штогод 30 ліпеня пачынаючы з 2014 года. Гэты дзень уключаны ў міжнародны каляндар па ініцыятыве Беларусі і прымеркаваны да даты прыняцця Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі