У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Сак 2016

Купчына: Гендарнае раўнапраўе неабходна для ўстойлівага развіцця любога грамадства

Купчына: Гендарнае раўнапраўе неабходна для ўстойлівага развіцця любога грамадства

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына прыняла ўдзел у дыскусіі міністэрскага ўзроўню за круглым сталом на 60-й сесіі Камісіі па становішчы жанчын, што праходзіць гэтымі днямі ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускі дыпламат праінфармавала ўдзельнікаў дыскусіі аб дзяржаўных мерах, якія прымаюцца ў Беларусі па пашырэнні правоў і магчымасцей жанчын, а таксама аб пазіцыі дзяржавы па выкананні элементаў парадку дня развіцця да 2030 года, якія датычацца гендарнага раўнапраўя.

Алена Купчына падкрэсліла, што гендарнае раўнапраўе неабходна для паступовага і ўстойлівага развіцця любога грамадства, і звярнула ўвагу на неабходнасць дастатковага фінансавання адпаведных міжнародных праграм. У сувязі з гэтым яна заклікала міжнародныя арганізацыі пашыраць дапамогу краінам праз ажыццяўленне рэгіянальных праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі па гендарных пытаннях. Алена Купчына таксама прапанавала галоўнай структуры ААН па правах жанчын "ААН-Жанчыны" больш актыўна далучацца да гэтай работы.

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі звярнула асаблівую ўвагу ўдзельнікаў дыскусіі на ролю сям'і і традыцыйных каштоўнасцей як важнага фактару ўстойлівага развіцця. Намеснік міністра адзначыла, што падтрымка сям'і павінна стаць адным з асноўных мерапрыемстваў па выкананні парадку дня развіцця да 2030 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску