Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Dec 2016

Купчына: Абарона правоў дзяцей з'яўляецца безумоўным прыярытэтам нацыянальнай палітыкі Беларусі

Купчына: Абарона правоў дзяцей з'яўляецца безумоўным прыярытэтам нацыянальнай палітыкі Беларусі

8 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Абарона правоў і інтарэсаў дзяцей з'яўляецца безумоўным прыярытэтам нацыянальнай палітыкі Беларусі. Аб гэтым сёння заявіла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, выступаючы ў МЗС на мерапрыемстве, прысвечаным 70-годдзю Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь і ЮНІСЕФ ужо 70 гадоў разам, і мы вельмі ганарымся гэтым фактам. Вядома, асаблівы імпульс і асаблівы змест гэта супрацоўніцтва атрымала з моманту набыцця нашай краінай незалежнасці. Беларусь стала адной з першых краін у свеце, у якой быў прыняты закон аб правах дзіцяці, - сказала намеснік міністра. - Паміж Беларуссю і ЮНІСЕФ дасягнуты вельмі высокі ўзровень узаемаразумення і канструктыўнага супрацоўніцтва. Мы і далей будзем дзейнічаць у такім жа ключы. Таму што абарона правоў і інтарэсаў дзіцяці - гэта безумоўны прыярытэт нацыянальнай палітыкі Беларусі".

Купчына: Абарона правоў дзяцей з'яўляецца безумоўным прыярытэтам нацыянальнай палітыкі БеларусіЯна падкрэсліла, што ўжо амаль на працягу двух дзясяткаў гадоў у школах Беларусі выкладаецца спецыяльны курс "Правы дзіцяці", які быў распрацаваны пры падтрымцы ЮНІСЕФ.

Алена Купчына адзначыла, што цяпер рэалізуецца ўжо трэцяя краінавая праграма ЮНІСЕФ для Беларусі. Яе прыярытэтам з'яўляюцца такія тэмы, як правы дзіцяці, моладзь і інавацыі, прафілактыка дзіцячых захворванняў і шкодных звычак, а таксама паляпшэнне становішча сацыяльна слабаабароненых катэгорый дзяцей. Плануецца, што да 2020 года на мэты рэалізацыі гэтай праграмы па лініі ЮНІСЕФ будзе прыцягнута амаль $8,5 млн.

Купчына: Абарона правоў дзяцей з'яўляецца безумоўным прыярытэтам нацыянальнай палітыкі Беларусі"Нашы краінавыя праграмы супрацоўніцтва з ЮНІСЕФ ажыццяўляюцца ў вельмі цесным партнёрстве з няўрадавымі арганізацыямі. І гэта таксама вельмі важная рыса нашага супрацоўніцтва", - сказала намеснік міністра.

У сваю чаргу намеснік Рэгіянальнага дырэктара ЮНІСЕФ для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і СНД Дэвід Маклафлін адзначыў, што Беларусь паказвала сябе як актыўны партнёр ЮНІСЕФ. Ён падкрэсліў вялікую работу, якую правяла краіна для таго, каб звесці да мінімуму паказчыкі дзіцячай смяротнасці, а таксама намаганні, што прыкладаюцца ў пытанні аказання падтрымкі дзецям, якія засталіся без бацькоў.

Купчына: Абарона правоў дзяцей з'яўляецца безумоўным прыярытэтам нацыянальнай палітыкі БеларусіДэвід Маклафлін таксама адзначыў, што ў бягучым годзе ў Беларусі выключаны выпадкі перадачы ВІЧ/СНІД ад маці дзіцяці, у многіх гарадах падтрымана глабальная ініцыятыва ЮНІСЕФ "Горад, дружалюбны дзецям", ствараюцца маладзёжныя і дзіцячыя парламенты і саветы, спецыяльныя пункты аказання дапамогі дзецям і падлеткам.

"Беларуссю напрацаваны выдатныя сусветныя практыкі ў галіне абароны правоў дзяцей і жанчын. Мы лічым, што настаў час, каб Беларусь экспартавала свае веды і дасягненні ў гэтых галінах па ўсім свеце", - сказаў ён.

Купчына: Абарона правоў дзяцей з'яўляецца безумоўным прыярытэтам нацыянальнай палітыкі БеларусіУ Міністэрстве замежных спраў адбылася ўрачыстая цырымонія памятнага гашэння паштовай маркі, выпуск якой прымеркаваны да 70-й гадавіны Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), а таксама адкрылася тэматычная выстаўка аб ЮНІСЕФ і ўдзеле Беларусі ў дзейнасці гэтай арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі