У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Кст 2015

Кубрын: Будаўніцтва Беларускай АЭС забяспечыць энергетычную бяспеку краіны

Кубрын: Будаўніцтва Беларускай АЭС забяспечыць энергетычную бяспеку краіны

29 кастрычніка, Ніжні Ноўгарад /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва Беларускай АЭС забяспечыць энергетычную бяспеку краіны. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік дзяржаўнага сакратара - член Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын у час наведвання Інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергіі ў Ніжнім Ноўгарадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксей Кубрын адзначыў, што будаўніцтва ў Беларусі ўласнай атамнай электрастанцыі - гэта, у першую чаргу, пытанне забеспячэння энергетычнай бяспекі краіны. "Сёння не ўсе разумеюць значэнне развіцця атамнай энергіі, аднак у гэтага напрамку вялікія перспектывы. Для Беларусі гэты праект важны з пункту гледжання энергетыкі, нацыянальнай бяспекі і палітыкі", - лічыць ён. Асобна ён падкрэсліў важнасць будаўніцтва Беларускай АЭС менавіта ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Паводле слоў Аляксея Кубрына, цяпер узвядзенне Беларускай АЭС вядзецца строга па графіку і крытычных парушэнняў пры будаўніцтве не выяўлена, усе пытанні вырашаюцца беларускім і расійскім бокам у рабочым парадку. "Будаўніцтва Беларускай АЭС падыходзіць да аднаго з ключавых этапаў - паступовага пераходу ад выключна будаўнічых аперацый да ўстаноўкі найважнейшага абсталявання станцыі. Так, цяпер з Валгадонска ў Астравец транспартуецца корпус рэактара першага энергаблока", - паведаміў ён.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Беларуская АЭС будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 пакалення "тры плюс". Праект адпавядае строгім нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ і вызначаецца павышанымі характарыстыкамі бяспекі. Для яго рэалізацыі з расійскім бокам падпісаны ўсе неабходныя міжурадавыя пагадненні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс