Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Сак 2017

Крыжаноўскі: Мемарыял у Курапатах можа стаць сімвалам аб'яднання беларусаў

Крыжаноўскі: Мемарыял у Курапатах можа стаць сімвалам аб'яднання беларусаў

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарыял у Курапатах можа стаць сімвалам аб'яднання беларусаў. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА заслужаны артыст Беларусі Яўген Крыжаноўскі.

"Безумоўна, трэба ўвекавечыць памяць загінулых, аб гэтым нават пытанне не можа стаяць. Але не сячы з-за пляча, а ўзважана падысці да гэтай тэмы, прапрацаваць пытанні адносна тэрыторыі ўрочышча, што сёння і робіцца", - сказаў Яўген Крыжаноўскі.

На яго думку, гэта задача можа мець агульнанацыянальны характар. "Гісторыю, якая б яна ні была - добрая ці дрэнная, ужо не перапішаш. І ў гэтай сітуацыі размова ідзе аб тым, каб без гарачкі, крыкаў і спрэчак з'ядналіся людзі, аб'яднаныя агульнай справай", - лічыць заслужаны артыст Беларусі.

Беларусы заўсёды імкнуцца адгукнуцца, калі нехта просіць аб дапамозе. І цяпер тая сітуацыя, калі трэба ўсім з'яднацца і дапамагчы. Помнік у Курапатах можа стаць сімвалам яднання нацыі, а не раз'яднання, упэўнены Яўген Крыжаноўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі