Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Кст 2018

Крутой: Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Беларусі да 2035 года павінна мець прыкладны характар

Крутой: Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Беларусі да 2035 года павінна мець прыкладны характар

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Беларусі (НСУР) да 2035 года павінна мець прыкладны характар. Аб гэтым міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой заявіў у час пасяджэння круглага стала "Мэты, прыярытэты ўстойлівага развіцця ў кантэксце нацыянальных інтарэсаў" па фарміраванні канцэпцыі НСУР-2035, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта павінен быць прыкладны дакумент", - сказаў Дзмітрый Крутой. Як станоўчы прыклад ён прывёў еўрапейскую стратэгію эканамічнага развіцця на дзесяць гадоў - "Еўропа 2020". Сярод яе галоўных пераваг - даступнасць, невялікі аб'ём (8-10 старонак) і канкрэтныя, нешматлікія прыярытэтныя напрамкі дзейнасці, па якіх можна зверыць штогадовыя параметры развіцця.

"У рамках падрыхтоўкі новай рэдакцыі да 2035 года мы павінны змяніць статус гэтага дакумента і яго месца ў сістэме прагнозных параметраў развіцця краіны", - дадаў міністр. Пры гэтым ён заўважыў, што ў сучасным свеце эканамічная абстаноўка мяняецца настолькі хутка, што пры распрацоўцы прагнозных дакументаў на каротка- і сярэднетэрміновую перспектыву ўлічваць задачы на доўгатэрміновы перыяд аказваецца цяжкім.

На думку міністра, пры фарміраванні новай канцэпцыі НСУР перш за ўсё неабходна прыняць пад увагу два асноўныя трэнды: інфарматызацыю і глабалізацыю. "Мы павінны дакладна ўяўляць месца Беларусі ў гэтых трэндах", - адзначыў ён. Акрамя таго, трэба ўлічваць запланаваны ў іншых прагнозных дакументах рост ВУП, які будзе забяспечвацца за кошт не столькі буйных прамысловых айчынных вытворчасцей, колькі за кошт росту рынку сферы паслуг, малога і сярэдняга бізнесу. У стратэгію таксама плануецца імплементаваць 17 Мэт устойлівага развіцця.

Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, перапіс насельніцтва Беларусі, які пройдзе ў 2019 годзе, пакажа асноўныя трэнды ў рэгіянальным развіцці, пачынаючы ад знешняй і ўнутранай міграцыі насельніцтва і заканчваючы працэсамі ўрбанізацыі. У адпаведнасці з атрыманымі данымі трэба будзе вызначыцца, на чым неабходна засяродзіць увагу.

Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця распрацоўваецца адзін раз у пяць гадоў на 15-гадовы перыяд за два з палавінай гады да пачатку прагназуемага перыяду. У ёй вызначаюцца напрамкі эфектыўнага выкарыстання дэмаграфічнага, сацыяльнага, прыроднага, вытворчага і інавацыйнага патэнцыялаў краіны. Цяпер дзейнічае Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Беларусі да 2030 года, у якую ўключана пяць стратэгічных прыярытэтаў, з якіх тры датычацца эканамічных мэт, адзін - сферы чалавечага развіцця і яшчэ адзін - экалогіі.

Як паведамлялася, да 15 снежня 2018 года Мінэканомікі неабходна накіраваць канцэпцыю нацыянальнай стратэгіі і метадычныя рэкамендацыі для распрацоўкі праекта нацыянальнай стратэгіі рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям. Міністэрства павінна ўнесці ў Савет Міністраў праект стратэгіі да 1 снежня 2019 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі