Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Jan 2017

Краўцоў: Год навукі павінен быць азнаменаваны сур'ёзнымі крокамі па падтрымцы вучоных

Краўцоў: Год навукі павінен быць азнаменаваны сур'ёзнымі крокамі па падтрымцы вучоных

31 студзеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Год навукі павінен быць азнаменаваны сур'ёзнымі крокамі па падтрымцы вучоных. Аб гэтым сёння, выступаючы на сустрэчы з вучонымі рэгіёна ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, заявіў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Узровень навукова-тэхнічнага прагрэсу з'яўляецца вызначальным фактарам для развіцця краіны. Той, хто стварае найноўшыя тэхналогіі, мае больш перспектыў эканамічнага росту, чым тыя, хто вымушаны іх набываць, хоць і апошняе важна. У Год навукі ў рэгіёне мы хочам зрабіць рэальныя крокі па падтрымцы вучоных і навукі, у першую чаргу па ўдасканаленні матэрыяльнай базы для іх работы. Гэтаму будзе служыць стварэнне інавацыйнага аб'екта - навукова-тэхналагічнага парка, які будзе падтрымліваць вопытных і маладых вучоных. У абласным бюджэце ўжо запланаваны сродкі, распрацавана дарожная карта па рэалізацыі праекта", - паведаміў губернатар.

"Вузаўская навука, на мой погляд, гэта найбольш дынамічны сектар у рэгіёне, да якога прыкавана асаблівая ўвага. У Гродзенскай вобласці яна комплексна спалучаецца з фундаментальнымі і прыкладнымі даследаваннямі, якія ўкараняюцца ў прамысловую і сельскагаспадарчую вытворчасць, адукацыю, ахову здароўя і іншыя сферы. Прыярытэтнымі напрамкамі даследаванняў з'яўляюцца прыродазнаўчыя навуковыя напрамкі - нана- і біятэхналогіі, экалогія, оптыка, лазерная фізіка, рэсурсазберажэнне, стварэнне новых матэрыялаў, шырока вядомы медыцынскія школы рэгіёна. У вобласці знаходзіцца адзін з важнейшых навуковых цэнтраў сельскагаспадарчай галіны краіны. Паміж калектывамі гродзенскіх ВНУ і прадпрыемствамі, гаспадаркамі заключаны дагаворы, і гэта дае станоўчыя вынікі", - дадаў Уладзімір Краўцоў.

Губернатар уручыў ганаровыя граматы Гродзенскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў вучоным рэгіёна, на мерапрыемстве ўшаноўвалі вядомых маладых вучоных, для якіх мінулы год стаў знамянальным у іх навуковай дзейнасці.

У Гродзенскай вобласці працуюць 108 дактароў навук і больш за 700 кандыдатаў навук, адзін акадэмік і тры члены-карэспандэнты НАН Беларусі. Тут размешчаны тры акадэмічныя навукова-даследчыя інстытуты, навуковай дзейнасцю займаюцца таксама 4 ВНУ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі