Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Жнв 2015

Краўцоў: Форум рэгіёнаў у Сочы адкрые новыя магчымасці для супрацоўніцтва з Расіяй

15 жніўня, Гродна /Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА/. Форум рэгіёнаў у Сочы адкрые новыя магчымасці для супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Такое меркаванне выказаў 15 жніўня, адказваючы на пытанні журналістаў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Удзел у Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы стане яшчэ адным з захадаў, якія вобласць робіць для ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва. Расія для нашай вобласці - асноўны партнёр па знешнегандлёвых аперацыях, на яе прыпадае больш як 60 працэнтаў нашага экспарту. Таму для нас вельмі важным з'яўляецца паглыбленне супрацоўніцтва, і ў першую чаргу пастаўкі на расійскі рынак прадуктаў харчавання", - сказаў Уладзімір Краўцоў.

На Форуме рэгіёнаў адбудуцца перагаворы як прадстаўнікоў кампаній-вытворцаў, гандлёвых, дылерскіх і іншых арганізацый, так і адміністрацый рэгіёнаў і гарадоў. Пройдзе выстаўка прамысловай прадукцыі рэгіёнаў, у якой ад Гродзенскай вобласці прымуць удзел такія буйныя прадпрыемствы, як ААТ "Гродна Азот", "Лідалакафарба", "Лідсельмаш", прадпрыемствы дрэваапрацоўкі. Акрамя таго, плануецца правядзенне кірмашу продажаў, дзе вобласць прадставіць шырокі асартымент мяса-малочнай прадукцыі. Сваю прадукцыю будуць рэалізоўваць у Сочы ААТ "Гродзенскі мясакамбінат", "Малочны свет", "Ваўкавыскі мясакамбінат" і іншыя вытворцы.

"Гэта наш шанц умацаваць супрацоўніцтва, наладзіць новыя гандлёва-эканамічныя і дзелавыя сувязі, прэзентаваць вобласць расійскім рэгіёнам. Ім, безумоўна, трэба скарыстацца", - сказаў губернатар.

Другі Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Сочы 17-18 верасня. У 2014 годзе аналагічнае мерапрыемства прайшло ў Мінску, у ім прынялі ўдзел больш як 300 прадстаўнікоў рэгіёнаў дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі