Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Feb 2015

Кіраўнік МЗС Славакіі: Мінск стаў сінонімам надзеі на ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне

Кіраўнік МЗС Славакіі: Мінск стаў сінонімам надзеі на ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск стаў сінонімам надзеі на ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне. Такое меркаванне выказаў віцэ-прэм'ер урада, міністр замежных спраў Славакіі Міраслаў Лайчак у інтэрв'ю для праграмы "Контуры", паведамляе БЕЛТА.

"Мінск стаў сёння сінонімам надзеі, што існуе рашэнне па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Дамоўленасці, якія былі дасягнуты ў Беларусі, - аснова гэтага працэсу. Я як дыпламат высока ацэньваю тую ролю, якую Беларусь адыгрывае пры пошуку вырашэння сітуацыі ва Украіне", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Міраслава Лайчака, Славакія стараецца займаць умераную пазіцыю адносна гэтага канфлікту. "Тая мера варожасці, якая цяпер існуе, - гэта ненармальна. І мяне ніхто не зможа пераканаць, што Расія і Украіна - дзве варожыя дзяржавы", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі