Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Врс 2014

Будаўніцтва завода легкавых аўтамабіляў у Беларусі мае для Geely Holding Group стратэгічнае значэнне

Будаўніцтва завода легкавых аўтамабіляў у Беларусі мае для Geely Holding Group стратэгічнае значэнне

30 верасня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Будаўніцтва ў Беларусі завода па вытворчасці легкавых аўтамабіляў мае для Geely Holding Group стратэгічнае значэнне. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у Мінску прэзідэнт карпарацыі "Джылі" Ань Цунхуэй перад сустрэчай з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік кітайскай карпарацыі высока ацаніў ход рэалізацыі гэтага праекта. "Ён будзе мець стратэгічнае значэнне для нашай кампаніі Geely Holding Group. Таму я спадзяюся, што ў будучым мы будзем выкарыстоўваць усе магчымыя рэсурсы для яго паспяховай рэалізацыі", - сказаў Ань Цунхуэй.

Кіраўнік беларускага ўрада таксама адзначыў важнасць гэтага праекта для Беларусі. Нягледзячы на тое, што будаўніцтва завода - гэта камерцыйны праект, беларускі бок аказвае ўсялякае садзейнічанне яго рэалізацыі.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, праект адкрывае новую старонку беларуска-кітайскага супрацоўніцтва - інвестыцыйную. "Калі раней у нас было ў асноўным гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, потым ажыццяўляўся шэраг праектаў на базе крэдытнай падтрымкі з боку банкаў Кітая, то праект па будаўніцтве завода па вытворчасці легкавых аўтамабіляў - гэта сапраўды інвестыцыйная фаза нашага супрацоўніцтва. І мы вельмі рады, што на палітычным узроўні і гэты праект, і напрамак у цэлым атрымліваюць усебаковую падтрымку", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі