У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Сак 2017

Краўчанка: Беларусь хацела б пазбегнуць дылемы беспадстаўнага выбару "з Захадам або з Усходам"

Краўчанка: Беларусь хацела б пазбегнуць дылемы беспадстаўнага выбару

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь хацела б пазбегнуць дылемы беспадстаўнага выбару "з Захадам або з Усходам". Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка сёння ў час дыспуту "25 гадоў грамадскіх і дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Германіяй: рэтраспектыва і перспектыва" пры ўдзеле дзяржаўнага міністра па еўрапейскіх справах МЗС Германіі Міхаэля Рота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алег Краўчанка, у прыватнасці, звярнуў увагу на напружанасць, якая прадаўжае нарастаць у Еўрапейскім рэгіёне, якую Беларусь, займаючы асаблівае геапалітычнае становішча, адчувае вельмі востра. Намеснік міністра адзначыў, што Беларусь лічыць неспрыяльнай для партнёрства аднаўленне дылемы, якая, на яго погляд, павінна была застацца ў мінулым, - гэта дылема беспадстаўнага выбару: з Захадам або Усходам, з Расіяй або з Еўропай. "Мы хацелі б усімі магчымымі спосабамі пазбегнуць яе, - падкрэсліў ён. - Мы павінны супрацоўнічаць, нас аб'ядноўвае больш, чым раз'ядноўвае".

"Нашы адносіны з Еўропай павінны будавацца ў тым ліку на агульных каштоўнасцях, не толькі на эканамічным прагматызме. Гэтыя каштоўнасці, я лічу, мы падзяляем з даўніх часоў, нягледзячы на асобныя супярэчнасці і рознагалоссі", - заўважыў намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў.

Гаворачы аб двухбаковых адносінах Беларусі і Германіі, ён выказаў упэўненасць, што ў гэтым плане ёсць вялікія перспектывы і бакі зацікаўлены ў інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння. "Германія з'яўляецца для нас ключавым партнёрам у Еўрапейскім рэгіёне. Гэта адна з вядучых дзяржаў у свеце, таму мы зацікаўлены як у развіцці палітычнага дыялогу, так і ў супрацоўніцтве ў рамках міжнародных арганізацый з улікам таго значнага голасу, якім валодае Германія, а таксама ў развіцці эканамічных сувязей", - сказаў Алег Краўчанка. Ён падкрэсліў значнасць германскага рынку, вытворчай кааперацыі з вытворцамі ў гэтай краіне, важнасць прыцягнення Беларуссю нямецкіх тэхналогій і інвестыцый, а таксама крэдытных рэсурсаў. "Зацікаўленасць наша з'яўляецца шчырай, абгрунтаванай, прагматычнай", - дадаў намеснік міністра.

У сваю чаргу Міхаэль Рот адзначыў, што наш неспакойны час тоіць у сабе мноства выклікаў і пагроз, з-за чаго ў адносінах паміж краінамі часта ўзводзяцца сцены, адбываецца ізаляцыя асобных дзяржаў. "Усё гэта павінна быць намі пераадолена", - падкрэсліў ён.

Візіт дзяржаўнага міністра па справах Еўропы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі Міхаэля Рота ў Беларусь прымеркаваны да 25-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін. Адносіны паміж Германіяй і Беларуссю за мінулую чвэрць стагоддзя атрымалі значнае развіццё ў многіх галінах. Гэта датычыцца сфер культуры, адукацыі, навукі, эканомікі, а таксама супрацоўніцтва па лініі грамадзянскай супольнасці, асабліва ў справе пераадолення наступстваў Чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі. Пасля адмены большасці санкцый Еўрапейскага саюза ў лютым 2016 года палітычны дыялог паміж рэспублікамі прыкметна актывізаваўся.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс