Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Чэр 2015

Косінец: Беларусь мае намер усімі сіламі падтрымліваць ініцыятыву Сі Цзіньпіна аб стварэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляху

Косінец: Беларусь мае намер усімі сіламі падтрымліваць ініцыятыву Сі Цзіньпіна аб стварэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляху

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер усімі сіламі падтрымліваць рэалізацыю ініцыятывы Старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб стварэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Косінец 4 чэрвеня на мерапрыемстве, прысвечаным паспяховаму дзяржаўнаму візіту Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Косінец падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца надзейным партнёрам Кітая ў ажыццяўленні гэтага стратэгічна важнага праекта.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што паміж Беларуссю і Кітаем склаліся адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, якія па выніках візіту выйшлі на новы, яшчэ больш высокі ўзровень. На думку Аляксандра Косінца, візіт кітайскага лідара ў Мінск прадэманстраваў значэнне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.

Аб тым, што абедзве краіны маюць намер у далейшым паглыбляць эканамічнае ўзаемадзеянне, сведчыць і стварэнне Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, які наведалі Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін. Важным стаў таксама ўдзел лідараў дзвюх дзяржаў у беларуска-кітайскім міжрэгіянальным бізнес-форуме. Ён паказаў неабходнасць далейшых сувязей у гэтым напрамку.

Аляксандр Косінец адзначыў сімвалічнасць таго, што візіт на вышэйшым узроўні праходзіў у перыяд святкавання Беларуссю 70-годдзя Вялікай Перамогі. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі выказаў упэўненасць, што ў далейшым беларуска-кітайскае ўзаемадзеянне будзе развівацца гэтак жа паспяхова і рэзультатыўна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі